Адміністратыўную справу блогера Рамана Пратасевіча разгледзіць 9 лістапада суд Кастрычніцкага раёна Мінска. Яго вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве – “Маршы абураных беларусаў-2.0”.
Згодна з пратаколам правапарушэння, Раман Пратасевіч 21 кастрычніка “публічна выказваў грамадска-палітычныя погляды”, хаця, як пазначана ў пратаколе – “прыкметы складу злачынства ў дзеяннях Пратасевіча Р. адсутнічаюць”.
Раман Пратасевіч з гэтай нагоды паведамляе наступнае:
“Калі коратка, то пратакол склалі за тое, што я знаходзіўся побач з пратэстуючымі. У справе - фота супрацоўніка міліцыі, дзе я іду ўздоўж натоўпу з камерай”.
30 кастрычніка Рамана Пратасевіча запрасілі ў Маскоўскі РУУС для для апытання, якое завяршылася складаннем пратакола адміністратыўнага правапарушэння.
Крыніца: Раман Пратасевіч: Пратакол склалі за тое, што я знаходзіўся побач з пратэстуючымі