2 траўня ў судзе Цэнтральнага раёна г. Мінска адбываюцца суды над удзельнікамі мірнай акцыі пратэсту, што адбылася на Першамай.
Адміністрацыйную справу ў дачыненні да сустаршыні Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца разглядае суддзя Вікторыя Шабуня.
Актывіста Максіма Вінярскага таксама даставілі ў суд з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў.
Акрамя таго сёння ж асудзяць і актывістку з Брэста Наталлю Папкову. Як высветлілася дзяўчына таксама была затрыманая ўчора пасля акцыі ў Мінску.
Крыніца: У Мінску судзяць удзельнікаў першамайскай дэманстрацыі