У судзе Драгічынскага раёна раніцай 11 студзеня пачаўся разгляд крымінальнай справы 16-гадовага Аляксандра Несцярука, якога вінавацяць у здзеку над дзяржаўнымі сімваламі за сняты сцяг з Дому культуры (арт. 370 Крымінальнага кодэкса).
Справу разглядае старшыня суда – Ляонцій Станкевіч, у складзе судовай калегіі – народныя засядацелі Уладзімір Грыцук і Мікалай Данілюк.
Бок абінавачванне прадстаўляе намеснік пракурора Драгічынскага раёна А. Камянец.
На пачатку пасяджэння абаронца заявіў хадайніцтва аб далучэнні да матэрыялаў справы квітанцыі аб сплаце ўрону.
Згодна абвінавачванню, Аляксандр Несцярук увечары 7 лістапада знаходзіўся на ганку сельскага Дому культуры гарадскога пасёлка Антопаль без прычыны, з хуліганскіх памкненняў з мэтай дэманстрацыі сваёго непаважлівага, негатыўнага стаўлення да дзяржаўнага сцягу Рэспублікі Беларусь наўмысна і неаднаразова хапаўся і цягнуў за палотнішча і дрэўка сцяга, усталяванага на фасадным крайнштэйне каля галоўнага ўваходу, у выніку чаго наўмысна сарваў дзяржаўны сцяг, знішчыўшы пры гэтым дрэўка коштам 10 рублёў, прычыніўшы аддзелу ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Драгічнага райвыканкама маёмасную шкоду на ўказаную суму.
Па словах пракурора, віна падсуднага даказаная праз паказанні сведак, пратакол агляду месца здарэння, пратакол выемкі і агляду сцяга, заключэння эксперта, пратакол выемкі і агляду адзення абвінавачанага, пратакол агляду відэазапісу камер назірання, звесткі аб прычыненай шкодзе.
Аляксандр Несцярук віну прызнаў часткова: дрэўка зламалася ад яго дзеянняў, але здзекаў над сцягам з яго боку не было.
Абвінавачаны распавёў, што прыйшоў у клуб на дыскатэку, там сустрэў сваіх сяброў. Потым танцавалі, выйшлі паразмаўляць на вуліцу, бачылі як хлопцы з разбегу падпрыгвалі да сцягу. Я таксама паспабаваў дапрыгнуць. Потым я папрасіў сябра мяне падсадзіць да флагштока.
"Я страціў раўнавагу, ухапіўся за флагшток, сябар адышоў, флагшток нагнуўся. Я хацеў зняць флагшток - дзергаў рукой, каб потым аднесці, каб яго ўсталявалі роўна. Але дрэўка сцяга зламалася, я спалохаўся і збег".
Аляксандр Несцярук сцвярджае, што сцяг упаў на зямлю, сам ён пабаяўся, што яго будуць ругаць за зламанае дрэўца, таму не падняў яго, а просто збег.
Урон за сламанае дрэўка абвінавачаны сплаціў.
Інфармацыя будзе дапоўненая
Крыніца: У Драгічыне судзяць падлетка за сарваны сцяг з Дому культуры