Краты абмяжоўваюць волю чалавека, але не ягоны імпэт: думкі і пачуцці ў турме натхняюць на кнігі, малюнкі, блогі, лісты. Таму сённяшняя падборка — пра тое, што для творчасці няма межаў нават за кратамі, і гэта можна пабачыць у лістах, якія зняволенныя дасылаюць сваім блізкім. Адвакат Максім Знак даслаў верш — мексіканскую песню, якую ён перарабіў на беларускі манер.
Бульба
Яны думалі — нас пахавалі ...А мы — бульба! Як нас пахаваць?Мы зялёным зямлю прабівалі,Спрабавалі да неба дастаць.
Яны рэзалі нас на кавалкі,Але кожны прарваўся наверх.Стала болей нас! Неспадзяванка!Вось! Трымайце яшчэ адзін мех!
Яны у цемры мяхі пакідалі,Яны думалі — гэта адказ.Але мы прарасталі ў падвале!Мы — жывыя! Не знішчыце нас!
Беларускія адвакаты запісалі на гэтыя словы песню.
"Гэтай песняй працягваецца наша музыкальная падтрымка Максіма Знака, — напісаў адвакат Дзмітрый Лаеўскі. — З гэтага моманту — пад назвай Вакальна-інструментальны ансамбль "Прававы дэфолт".
Дарэчы, не ўсе вершы Максіма праходзяць цэнзуру: ягоны бацька атрымаў ліст з цалкам замаляваным асадкай вершам.
Архітэктар Расціслаў Стэфановіч малюе дзецям жывёл, цмокаў ды іншых істот.
Валанцёр штаба Віктара Бабарыкі Лявон Халатран піша казкі і малюе інтэрактыўныя гульні для сына Мікі.
Некалькі гадоў таму Уладзіслаў Макавецкі выразаў 23-метровую лыжку, а зараз — дасылае з-за кратаў малюнкі чорнай асадкай.
Андрэй Папоў малюе для блізкіх планеты.
Малюе планеты для блізкіх і верыць у перамены.
А Яна Арабейка — падтрымлівае з-за кратаў вясёлымі коміксамі. Што трэба рабіць, каб не сумаваць?
Па матывах малюнкаў Яны Арабейкі і Касі Будзько ў тэлеграме нават зрабілі стыкерпак.
Публікуюць лісты ад палітвязняў у адмысловай суполцы ў Facebook.
Там можна даведацца, што Яўген Афнагель пачаў вучыцца маляваць у СІЗА.
А Марыя Несцерава — размалёўвае мандалы.
Сястра Сяргея Коршуна мяркуе, што ягоны верш можна пакласці на музыку і зрабіць песню.
Вместе — 342.
Уж новый день, а за решёткой как всегда.Чайки на крыше смеются мне с утра.Но верю я, что делали мы всё не зря.Вышел народ, чтоб побороться за себя.
Скажите, люди, ну сколько можно нам терпеть?Прожить в аду и как "народец" умереть?Давайте ж крепко надавим все плечом к плечу,Разрушим стены, придём к счастливому концу.
А мы сидим на Володарского, дом 2,Сидим за то, что мы открыли вам глаза.И гул машин через "реснички" ловим мы.Я знаю точно, что только вместе победим.
Спасибо вам, мои родные и друзьяИ даже те, с кем незнаком был никогдаЗа то, что вы не испугавшись в трудный часЛучи свободы зажгли в своих сердцах.
Дурная весть, что кровь невинных пролита."Повяз в крови тиран", ему не деться никуда.Но мы — народ, не подавляясь старикуМирным протестом построим новую страну.
Пробил набат, чаша терпенья иссякла,И голос каждого из нас уже не спрятать никогда.Враг наш хитёр и изворотлив как змея.В ответ все "вместе" сошлись у женского "шатра".
Июль-август 2020
Ксенія Сырамалот дасылае малюнкі-віншаванні. Адзін з іх — васілёк — стаў эскізам для татуіроўкі яе сяброўкі.
Дзмітры Галко даслаў верш.
"Унылый день, табачный смогДверь, стертый каменный порог.Затертый стол и тусклый светИ здесь меня как будто нет.
Закрыл глаза, увидел домИ я стою как будто в нем.А рядом ты, выходишь словно с темнотыИдешь ко мне, идешь во светНа свет, которого здесь нет.
Открыл глаза, опять туманКакой-то дьявольский обман.Вновь тусклый свет, поблекший цветИ здесь меня как будто нет.Закрыл глаза, и снова домИ я опять как будто в нем".
Кірыл Казей піша фантастычна-прыгодніцкую казку для дзяцей, дзе галоўныя героі маці, бацька і двое дзетак — па аналогіі з уласнай сям'ёй. А таксама — малюе абшары.
За кратамі выявіліся мастацкія здольнасці і ў Ігара Лосіка, які трымае галадоўку ўжо 20 дзён. Ён дасылае ў малюнках помнікі архітэктуры і свае пачуцці.
Падтрымаць зняволенных можна лістамі: адрасы пазначаныя ў профілях па спасылках |