Супрацоўнікі барысаўскай міліцыі затрымалі праваабаронцу Алега Мацкевіча, які выйшаў сёння на адзіночны пікет, каб патрабаваць адстаўкі Міністра абароны РБ Андрэя Раўкова і прыцягнення да крымінальнай адказнасці ўсіх вінаватых у смерці салдата тэрміновай службы Аляксандра Коржыча.
Перад гэтым на сваёй старонцы ў фэйсбуку Мацкевіч змясціў фота плаката і лаканічны подпіс:
Кажуць, што ў чалавека заўсёды ёсьць выбар. Сёньня ў мяне яго няма. Я пайшоў
Нагадаем, 13 кастрычніка Алег Мацкевіч накіраваў у Барысаўскі гарадскі выканаўчы камітэт заяўку на правядзенне 30 кастрычніка пікету на цэнтральнай плошчы горада, насупраць будынку Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання. Нагодай для гэтага стала трагічная гібель салдата ў барысаўскіх Пячах.
Барысаўскі выканкам адмовіў праваабаронцу Алегу Мацкевічу ў правядзенні пікета 30 кастрычніка.
Пакуль вядома, што раваабаронцу адвезлі ў Барысаўскі РАУС.
Крыніца: Затрыманы праваабаронца Алег Мацкевіч, які патрабаваў адстаўкі Міністра абароны