Дзмітрый Сільчанка Суд Мінскага раёна разгледзіў справу супраць актывіста Дзмітрыя Сільчанкі 30 кастрычніка. 

Яго абвінавацілі па ч. 3 арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве паўторна) за ўдзел у акцыі "Марш абураных беларусаў 2.0", якая адбылася 21 кастрычніка. У працэсе Дзмітрый Сільчанка адмовіўся даваць паказанні.

Суддзя Аляксей Крапачоў вывучыў пісьмовыя матэрыялы справы і без перапынку для прыняцця рашэння вынес актывісту пакаранне ў выглядзе штрафу, памер якога склаў 50 базавых велічынь. Сам разгляд справы доўжыўся 10 хвілін. 

Крыніца: Дзмітрыя Сільчанку аштрафавалі на 1150 рублёў