Аляксандр Вайцешык у баранавіцкім судзе 30 кастрычніка  суддзя баранавіцкага суда Аксана Копач вынесла рашэнне па справе супраць праваабаронцы з Баранавіч Аляксандра Вайцешыка, які абвінавачваўся ў абразе і непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі. У выніку праваабаронца аштрафаваны на 30 б.в. за абразу супрацоўніка міліцыі (арт. 23.5 КаАП) і на 10 б.в. за непадпарадкаванне законным патрабаванням міліцыянтаў (арт. 23.4 КаАП), што агулам склала 40 б.в. (920 руб.).

Аляксандр Вайцешык быў затрыманы 11 кастрычніка падчас суду над расійскім філосафам Пятром Рабавым. Яго даставілі ў мясцовы ГАУС, дзе на яго склалі два пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях - па арт. 23.5 КаАП "Абраза супрацоўніка міліцыі пры выкананні службовых абавязкаў" і 23.4 КоАП "Непадпарадкаванне законнаму патрабаванню службовай асобы пры выкананні службовых абавязкаў". На наступны дзень павінен быў адбыцца суд, аднак паседжанне перанеслі на 17 кастрычніка, бо Вайцешык запатрабаваў прадаставіць яму абаронцу. Другі раз праваабаронцу затрымалі 16 кастрычніка, напярэдадні суда, калі той хацеў сфатаграфаваць Пятра Рабава на баранавіцкім вакзале. Тады на Вайцешыка быў складзены яшчэ адзін пратакол па арт. 23.4 КаАП. 

Падчас першага паседжання, суддзя аб'яднала ўсе тры пратаколы ў адну справу. Затым суд два разы пераносіўся. 30 кастрычніка былі дапытаныя апошнія сведкі і прынята канчатковае рашэнне. Аляксандр Вайцешык быў аштрафаваны паводле першых двух пратаколах, складзеных 11 кастрычніка, а паводле трэцяга, за 16 кастрычніка, апраўданы праз "малазначнасць правапарушэння". 

Крыніца: Праваабаронца Аляксандр Вайцешык аштрафаваны на 920 рублёў