11 снежня суд горада Пінска вынес прысуд па крымінальнай справе Мікалая Ласіцкага. Яго абвінавацілі па  артыкуле 188 Крымінальнага кодэкса. Пацярпелым выступіў маёр Аляксандр Саковіч. Суд прызнаў Ласіцкага вінаватым і абвесціў прысуд: два гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу (хімія).  КАРТКА ПРАЦЭСА

Суд: г.Пінск

Артыкул: 188 Крымінальнага кодэксу (Паклёп)

Абвінавачаны: Мікалай Ласіцкі

Суддзя: Дзмітры Свіцін

Дзяржаўны абвінаваўца: Марчанка

Пакаранне, запрошваемае дзяржабвінавачаннем: два гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу 

Пакаранне, прызначанае судом: два гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу

Пацярпелы: маёр Аляксандр Саковіч

Згодна з пастановай следчага Пінскага міжраённага аддзела Следчага камітэту маёра Пятровіча, двойчы — 18 і 20 жніўня — Мікалай Ласіцкі наўмысна змясціў выявы маёра Саковіча ў тэлеграм-канале "Пинск для жизни". Выявы суправаджаліся тэкстамі, якія ўтрымлівалі свядома абмыльныя звесткі, якія не адпавядаюць рэчаіснасці і знеслаўляюць маёра, а таксама "істотна прымяншае гонар і годнасць асобы, дыскрэдытуе пацярпелага ў вачах грамадскасці". У другім выпадку ганебныя звесткі і выдумкі былі "злучаныя з вінавачаннем у здзяйсненні асабліва цяжкага злачынства, прадугледжанага арт. 127 КК (генацыд)".

Суд прызнаў Ласіцкага вінаватым і абвесціў прысуд: два гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу (хімія). 

Крыніца: Два гады "хіміі" за паклёп на маёра