Сяргей Рымша ў судзе У судзе Ленінскага раёна Гародні 2 снежня працягваецца разгляд крымінальнай справы, заведзенай на мясцовага жыхара Сяргея Рымшу. Яго абвінавачваюць адразу па 2 артыкулах Крымінальнага кодэксу: 342 КК РБ (Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і 364 КК РБ (Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).

Справу разглядае суддзя Юрый Казакевіч. Пракурор - Мікіта Мыслівец.

За судовым працэсам сочыць праваабаронца Раман Юргель.

З матэрыялаў следства вядома, што Сяргей Рымша быў на Савецкай плошчы Гародні 9 жніўня ў 23.15, калі ў таніраваны мікрааўтобус з сілавікамі паляцеў камень. Неўзабаве Сяргея затрымалі, збілі, завезлі ў Ленінскі РАУС, і паведамілі, што на яго заведзеная крымінальная справа.

У якасці пацярпелых выступаюць шэсць супрацоўнікаў міліцыі: Чарняўскі, Баярчук, Сталяр, Багушэвіч, Сацура і Літвін.

Усе яны былі дапытаныя раней, а на сёння быў прызначаны допыт пацярпелага Сацуры. Высветлілася, што ён яшчэ не ачуняў ад хваробы.

2 снежня суд працягвае даследаванне пісьмовых матэрыялаў справы.

Пракурор зачытвае матэрыялы: ўвагнутасць на міліцэйскім аўтамабілі “Газэль” ад каменя  ацэнена згодна даведкі ў суму 375 рублёў. Рымша азнаёміўся з даведкай. Пракурор і абаронца лічаць што матэрыяльны пазоў прад'яўлены правільна. Суд пастанавіў спыніць удзел Рымшы ў грамадзянскім працэсе, паколькі ён знаходзіцца ў крымінальным.

Рымша выказаў нязгоду з матэрыяльным пазовам, бо па ягоных словах не кідаў ніякія прадметы 9 жніўня ў міліцэйскі бусік.

Пракурор працягвае зачытваць матэрыялы справы:

пастанову СК аб вылучэнні ў асобную вытворчасць эпізоду з Рымшай;

рапарт намесніка начальніка Ленінскага РАУС Асіповіча аб тым, што, 9 жніўня ў Гродна адбыліся незаконныя масавыя мерапрыемствы і  ў дзеяннях 10 асоб выяўленыя прыкметы злачынства. Рымша таксама ў іх удзельнічаў.

Адбыўся прагляд відэаматэрыялаў з рэгістратараў ДАІ, аўто АМАПу, таксама відэа з мабільнага тэлефона  Рымшы, якое ён здымаў для сябе. На відэа мірныя пратэстоўцы скандуюць "Позор!" і "Уходи!", таксама чуваць перамовы міліцыянтаў па рацыях пра накіраванне нарадаў.

Справа Сяргея Рымшы: допыт пацярпелых супрацоўнікаў міліцыі

25 лістапада ў судзе па справе Сяргея Рымшы працягнуўся допыт пацярпелых Багушэвіча, Літвіна і Сацуры, апошні захварэў. Судовае разбіральніцтва працягнулі без яго.

Крыніца: Справа Сяргея Рымшы: Пашкоджанне міліцэйскай “Газэлі” ацанілі ў 375 рублёў