Яўген Лапа ў судзе. У судзе  Кастрычніцкага раёна Гародні 24 лістапада працягваецца  разгляд крымінальнай справы таксіста Аляксея ЛапыМужчыну абвінавачваюць паводле арт. 364 КК (Гвалт альбо пагроза гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).

У якасці пацярпелых выступаюць два супрацоўнікі АМАПу - Арцём Логіш і Дзмітрый Конан. Справу разглядае суддзя Дзмітрый Кедаль. Дзяржабвінаваўца змяніўся – зараз у судзе пракурор Георгій Смольскі.

У судзе 24 лістапада працягнуўся допыт сведак.

Рахунок Дзмітрый, камандзір роты Гродна АМАПа:

“Паступіў сігнал, што група людзей стаіць у счэпцы па вул. Савецкіх памежнікаў, ехалі на бусе, з 7 амапаўцамі. Убачылі таксі “Шкода”, на шкле быў б-ч-б сцяг і ў салоне ўбачылі сцяг. Спынілі, сказалі “міліцыя”, загадалі выйсці з аўто. Аўто Лапы рэзка рвануў з месца. Конана адкінула ў бок, быў пераслед таксі, потым затрымалі, хто дзе знаходзіўся, не памятаю”.

Толькі на падставе налепкі б-ч-б на шкле аўто і сцяга б-ч-б, супрацоўнікі АМАПу  палічылі і кіроўцу, і пасажыраў удзельнікамі несанкцыянаванага  масавага мерапрыемства. Былі амапаўцы апранутыя ў чорныя майкі, камізэлек не было.

"Фізічную сілу і спецсродкі не ўжывалі, пераследавалі таксі Лапы да пл. Дзекабрыстаў. Адзін грамадзянін знаходзіўся справа ад кіроўцы, дзе іншыя не памятае. Відэарэгістратара у сведкі не было. Пацярпелы Конан прасунуў руку праз вакно, каб адкрыць дзверы, аўто ірвануў і Конана 5 метраў працягнула па асфальце" - кажа сведка.

Суд над Яўгенам Лапам

Допыт амапаўца, кіроўцы Дзмітрыя Бойкі:

“Па рацыі атрымалі паведамленне, што стаіць група людзей з бчб сцягамі. Пад'ехалі, людзі сталі разбягаюцца, у двары. Убачылі як выязджала са стаянкі таксі. Канкрэтна каго пераследвалі, сказаць не магу. Вырашылі праверыць аўто. Па рацыі перадалі, што аўто здзейсніў наезд на супрацоўніка міліцыі. Я кіроўца, сядзеў у бусе. Чуў, што сказалі міліцыя, выйсці з аўто, спыніцца. Бачыў, як таксі ўжо ад'язджаў. Грамадзяне не паказвалі непрыстойныя жэстаў, не бачыў гэтага, абраз не чуў. Вырашылі праверыць іх дакументы. Задачы менавіта іх затрымаць не было. Таксі выязджаў, мы ўбачылі сімволіку і іх спынілі”.

Сведка з боку абвінавачанага Лапы, праграміст.

Сведка з вакна сваёй кватэры убачыў людзей у чорным, у масках, без распазнавальных знакаў здымаў, убачыў, чуў удары па таксі, бітае шкло.

Праграміст зняў гэты эпізод на тэлефон.

“Гэта абсурд, калі ноччу адны ўцякаюць ад людзей у балаклавах, а невядомыя палкамі б'юць аўто... Людзей у чорным, я прыняў за хуліганаў”

У судовай зале сядзеў амапавец у цывільным, які запісаў на дыктафон паказанні праграміста і адразу выйшаў следам за ім...

Яўген Лапа і адвакат у судзе.
Яўген Лапа і адвакат у судзе.

Пракурор зачытвае паказанні сведкі Фядзюк, які быў у таксі. Сам ён выехаў праз КПП Брузгі ў Польшчу, пакінуў тэрыторыю РБ.

“На плечы мне паляцела шкло, мы спалохаліся, Лапа ірвануў, нас спынілі, ўдарылі таксіста і мяне таксама, зацягнулі ў бус, дзе збілі, было нанесена каля 10 удараў. Б-ч-б сцяг ляжаў проста ў таксі, абраз у адрас амапаўцаў мы не выказвалі”

Пракурор чытае яшчэ адзін пратакол допыту Фядзюк.

“Да “Алмі” па вул Савецкіх пагранічнікаў увечары заехалі выпадкова. Мне далі ў лоб, калі выцягвалі, калі ляжаў каля таксі мяне таксам білі, з галавы, носа пацякла кроў. Мяне закінулі ў бус, кінулі на падлогу, прыехала “хуткая”, аказала меддапамогу. Супраціўлення я не аказваў, мянея выцягнулі і сталі біць дубінкамі, хаця сцягам я не махаў, у мітынгах удзелу не прымаў. На аўто напалі людзі ў чорнай вопратцы, у балаклавах, мы спалохаліся і Лапа ірвануў, з’ехаў."

У судзе вывучаюцца пісьмовыя матэрыялы справы.

Яшчэ адно судовае пасяджэнне па справе збітага амапаўцамі ў Гародні таксіста – сведкі блытаюцца ў паказаннях

У судзе Кастрычніцкага раёна Гародні 11 лістапада працягнуўся суд над таксістам Аляксеем Лапам. Мужчыну абвінавачваюць паводле арт. 364 КК (Гвалт альбо пагроза гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).

Крыніца: Гародня: Суд над збітым таксоўцам - што кажуць сведкі з боку АМАПу і абвінавачанага?