Амап у Мінску. Фота БелСАТ. У пятніцу, 20 лістапада, у Беларусі працягваецца пераслед па палітычных падставах. Праваабаронцы "Вясны" збіраюць новыя факты пераследу па ўсёй краіне: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • +375 17 377 55 40.
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

САЛІГОРСК

Затрыманы адзін з лідараў стачкаму «Беларуськалія» Анатоль Бокун.

Раніцай у Салігорску ў раёне крамы «Гурман» экіпаж ДАІ спыніў Анатоля Бокуна. Пасля чаго быў выкліканы нарад міліцыі для канваіравання ў РАУС, паведамляе Тэлеграм-канал t.me/stachkom

 МІНСК

Не вярнуліся дадому з працы ў Мінску Аляксей Ражачкін  і Дзмітрый Малафей. Іхнія тэлефоны недасяжныя. Знаёмая паведамляе аб тым, што ў кватэры, дзе яны пражывалі, бачны сляды ператрусу. Месцазнаходжанне мужчын дагэтуль невядомае.

Крыніца: Хроніка пераследу: затрыманні, ператрусы, звальненні