У сераду 4 лістапада працягваецца затрыманні людзей па палітычных прычынах у Беларусі. Праваабаронцы "Вясны" збіраюць новыя факты пераследу па ўсёй краіне: затрыманні, вобшукі, адлічэнні студэнтаў і іншыя формы ціску.
Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:
|
Раніцай у блогера і актывіста Руслана Кісялёва прайшоў ператрус, які ладзілі супрацоўнікі ГУБАЗіК. Пасля ператрусу Руслана па папярэдняй інфармацыі адвезлі ў Фрунзенскае РУУС Мінска.
Мяркуючы па ўсяму ўзбуджана крымінальная справа з-за размяшчэння відэароліка ў блогу Кісялёва.
Крыніца: Затрыманні і новыя крыміналкі ў Беларусі: хроніка пераследу за 4 лістапада