Жыхар Ваўкавыска стаў фігурантам крымінальнай справы па артыкуле за хуліганства па арт. 339 Крымінальнага кодэкса, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама. Фота: прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама

30-гадовага мужчыну затрымалі гэтай ноччу. У багажніку яго аўтамабіля знайшлі плакат з выявай старшыні Ваўкавыскага райвыканкама.

Акрамя таго, паводле версіі міліцыі, ён размясціў плакат з выявай старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай на агароджы футбольнай пляцоўкі на вуліцы Каліноўскага.

"Абодва плакаты носяць цынічны характар. Паводле артыкула хуліганства ў дачыненні да мужчыны распачатая крымінальная справа", — адзначылі ў міліцыі.

У ведамстве таксама адзначылі, што мужчына вырабіў плакаты самастойна.

Крыніца: На жыхара Ваўкавыска завялі справу за "цынічныя плакаты" з Ярмошынай і кіраўніком райвыканкама