Суд Фрунзенскага раёна Мінска 19 кастрычніка разгледзеў адміністратыўную справу Антося Лагвінца, які разам з бацькам, палітыкам Алесем Лагвінцом ды іншымі дзеячамі, 1 верасня правялі ў Слуцку Дзень ведаў, прысвечаны героям Слуцкага паўстання.
Антось Лагвінец у суд не з'явіўся, яго інтарэсы прадстаўляў адвакат. Сведкам па справе выступала актывістка Аліна Нагорная, якая ў той дзень таксама прысутнічала пад час урока гісторыі. Яна паведаміла суду, што давала ўрокі гісторыі на вуліцы. Таксама ўдакладняе - на якой падставе забаронена насіць у руках фота паўстанцаў і нацыянальнага сцяга. Нагорная таксама заяўляе, што гэта была экскурсія, а не масавае мерапрыемства.
Аднак суддзя прыняла рашэнне прызнаць Антося Лагвінца вінаватым у парушэнні арт. 23.34 КаАП (удзел у неснкцыянаваным масавым мерапрыемстве) і пакараць яго штрафам у памеры 20 базавых велічынь. Разам са штрафам бацькі, суд над якім адбыўся крыху раней, сума для сям’і вялізная – 70 базавых, альбо 1610 рублёў.
Крыніца: Сям'і Лагвінцоў - 70 базавых штрафу за ўрок гісторыі ў Слуцку