Сем чалавек са штаба Святланы Ціханоўскай былі затрыманыя ўчора ці сёння. Некаторым з іх далі "суткі", што прад'яўляюць астатнім — пакуль невядома, піша tut.by.
Як паведаміла прэс-сакратар кандыдата Ганна Красуліна на раніцу 9 жніўня:
- затрыманыя начальніца штаба, давераная асоба Марыя Мароз,
- давераныя асобы кандыдаткі Алег Майсееў, Таццяна Канеўская, Юрый Уласаў, Андрэй Смалянчук атрымалі 15 сутак,
- давераная асоба ў Гродне Дзмітрый Ціт не выходзіць на сувязь,
- давераная асоба ў Гродне Павел Мялькоўскі быў асуджаны на 5 сутак, яго машына са 100 тысячамі ўлётак канфіскаваная.
Затрыманага ўчора сябра каманды Антона Сташэўскага перавялі ў Следчы камітэт.
"На жаль, пра многіх з іх мы не можам атрымаць далейшую інфармацыю — дзе яны знаходзяцца, што ім прад'яўлена і г.д.", — адзначылі ў штабе.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары»
Крыніца: Штаб Ціханоўскай: Cем чалавек з каманды затрыманыя, адзін не выходзіць на сувязь