Вечарам 8 жніўня ў гарадскім пасёлку Плешчаніцы супрацоўнікі міліцыі затрымалі мясцовага жыхара Алега Мацейковіча. Як паведаміў праваабаронцам сваяк затрыманага – прычынай затрымання быў пост на старонцы “Укантакце” пра белыя стужачкі на руках пад час галасавання.

Мацейковіча адвезлі ў Лагойскі РУУС і пакінулі там да суда.

Крыніца: Затрыманы за пост пра белыя стужачкі