Мікалай Статкевіч асуджаны яшчэ на 5 сутак арышту за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі 8 верасня на Кастрычніцкай плошчы Мінска.
Такое рашэнне 26 верасня прыняў суд Ленінскага раёна. То бок да 15 сутак за акцыю 3 ліпеня, якія зараз адбывае апазіцыйны палітык, дадаюцца яшчэ 5.
Акцыя праводзілася ў знак пратэсту супраць беларуска-расійскіх ваенных вучэнняў «Захад-2017» і была прымеркавана да неафіцыйнага Дню беларускай вайсковай славы.
Падчас самой акцыі ніхто з яе ўдзельнікаў затрыманы не быў. Аднак за ўдзел у ёй пазней былі асуджаныя апазіцыйны палітык Уладзімір Някляеў і магілёўскі актывіст Станіслаў Паўлінковіч. Някляеў правёў сямісуткавы арышт у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў, адкуль вызваліўся 22 верасня, Паўлінковіча пакаралі штрафам у 460 рублёў.
На 28 верасня прызначаны суд над актывістам Вячаславам Сіўчыкам. Разглядаць справу будзе суд Партызанскага раёна Мінска.
У каментары БелаПАН Сіўчык адзначыў, што 4 кастрычніка ў судзе Маскоўскага раёна Мінска адбудзецца суд над актывісткай Аленай Талстой. Вядома, што пратаколы за ўдзел у акцыі 8 верасня таксама складзеныя на Яўнега Афнагеля, Алеся Макава, Паўла Севярынца, Ніну Багінскую.
Крыніца: За акцыю 8 верасня Мікалаю Статкевічу дадалі яшчэ 5 сутак арышту