Сёння, 9 ліпеня, у 10.30 у судзе Маскоўскага раёна г. Мінска пачаўся разгляд скаргі Сяргея Ціханоўскага на пастанову начальніка ўстановы «СІЗА №1» аб прымяненні мер спагнання (памяшкання ў карцэр). Аднак судовае паседжанне праходзіць у закрытым рэжыме.

Нагадаем, 13 чэрвеня праваабаронцам «вясны» стала вядома, што Ціханоўскага змясцілі ў карцэр да 19 чэрвеня, а затым працягнулі гэты тэрмін да 26 чэрвеня. 22 чэрвеня ён падаў скаргу, якая і разглядаецца дзявятага ліпеня. У фае залы суда сабралася каля 25 жадаючых трапіць на пасяджэнне Ціханоўскага (у тым ліку і прадстаўнікі СМІ), аднак іх не пусцілі. На судовае пасяджэнне змаглі трапіць толькі Святлана Ціханоўская, адвакаты Ціханоўскага, а таксама прадстаўнікі СІЗА №1.

Святлана Ціханоўская каля будынка суда Маскоўскага раёна Мінска

Святлана Ціханоўская выйшла з залы суда праз дзве гадзіны пасля пачатку разгляду скаргі (у зале засталіся адвакат і прадстаўнік СІЗА). Яна распавяла, што Сяргея Ціханоўскага па відэасувязі не паказалі.

Ці законна тое, што скаргу Ціханоўскага разглядаюць у закрытым рэжыме? Юрыст ПЦ "Вясна" Алег Пашкевіч звяртае ўвагу на артыкул 17 Грамадзянскага Працэсуальнага Кодэкса РБ, дзе замацоўваецца галоснасць судовага разбору: "разгляд грамадзянскіх спраў ва ўсіх судах адкрыты". У артыкуле пералічаныя сітуацыі, пры якіх судовае пасяджэнне можа праводзіцца ў закрытым фармаце:

  • У мэтах абароны звестак, якія складаюць дзяржаўныя сакрэты або іншую ахоўную законам таямніцу,
  • Па просьбе бакоў або адной з іх пры адсутнасці пярэчанняў юрыдычна зацікаўленых у зыходзе справы асоб.

Акрамя гэтага, суд можа слухаць справу ў цэлым або здзяйсняць асобныя працэсуальныя дзеянні ў закрытым судовым пасяджэнні «для прадухілення выдавання інфармацыі, якая тычыцца інтымных бакоў жыцця грамадзян або ганіць іх гонар, годнасць або дзелавую рэпутацыю».

Юрыст ПЦ

«Падставаў казаць аб тым, што ў справе могуць фігураваць дзяржаўныя сакрэты, няма, — падкрэслівае Алег Пашкевіч. — Разглядаецца скарга на вынясенне афіцыйнага спагнання, вынесенага службовай асобай у межах яго кампетэнцыі, то бок тут нельга казаць аб нейкіх баках жыцця прыватнага асобы або яго рэпутацыі. Аб просьбах з боку Ціханоўскага аб закрытым пасяджэнні альбо яго згоды на гэта мы не ведаем.

У залу судовага пасяджэння была дапушчана Святлана Ціханоўская, якая не з'яўляецца юрыдычна зацікаўленай у зыходзе справы асобай. То бок парушаныя нават патрабаванні, якія тычацца закрытага судовага пасяджэння.

Адпаведна правядзенне "закрытага судовага паседжанне" ў дадзеным выпадку абсалютна не абгрунтавана і не мае нічога агульнага з патрабаваннямі арт.17 ГПК, дзе замацаваны гарантыі галоснасці судовага разбору і парадак правядзення закрытага судовага паседжання. Відавочна, што мэта гэтага ў тым, каб не дапусціць публіку і прэсу да судовага працэсу. Гэта не дазваляе ацаніць абгрунтаванасць прымянення мер спагнання да Ціханоўскага, не дае магчымасці пачуць яго пункт гледжання па дадзеным і іншых пытаннях, а таксама ўбачыць у якім ён стане».

Першага ліпеня ў Гродне над Сяргеем Ціханоўскім прайшло судовае пасяджэнне па адміністрацыйнай справе, у выніку якога яму прысудзілі 15 сутак арышту. Ціханоўскі ўдзельнічаў у пасяджэнні праз відэасувязь. Убачыўшы блогера, многія адзначылі, што ён "не падобны на сябе".

Ціханоўскі абскардзіў рашэнне суда аб арышце. Разгляд гэтай скаргі пройдзе сёння, у 15.00, на выязным пасяджэнні суда Ленінскага раёна горада Гродна ў Гродзенскім абласным судзе.

Крыніца: Скарга Ціханоўскага аб карцэры разглядаецца ў закрытым фармаце. Ці ёсць для гэтага законныя падставы?