19 чэрвеня – апошні дзень сбору подпісаў за вылучэнне ў кадыдаты на пасаду прэзідэнта. Некаторыя прэтэндэнты ў кандыдаты заклікалі людзей прыйсці ў 18.00 да выбарчых пікетаў і пакінуць свой подпіс за іх вылучэнне.

piket_minsk_19.06.jpg
Пікет Мікалая Казлова каля БелДзяржФілармоніі ў Мінску

У 17.45 людзі паведамляюць, што ў цэнтры Мінска праблемы з мабільным інтэрнэтам. Таксама туды зганяецца спецтэхніка, і перакрываюцца паркоўкі.

Назіральнікі #ControlBY адзначаюць, што на пачатку прысутнічае пікета каля 50 чалавек.

Як праходзіў збор подпісаў і ўтварыўся "Ланцуг салідарнасці" учора

Нават пад градам, да "Незалежнасці" і ноччу. Пікет салідарнасці ў Мінску

У перадапошні дазволены дзень збору подпісаў, 18 чэрвеня, вылучэнцы ў кандыдаты сустаршыня партыі БХД Вольга Кавалькова, кіраўнік партыі АГП Мікалай Казлоў, кіраўнік Руху "За Свабоду" Юрый Губарэвіч арганізавалі каля Беларускай дзяржаўнай філармоніі ў 18:00 правядзенне пікетаў па зборы подпісаў ці так называемы "Пікет салідарнасці".

Крыніца: Апошні перадвыбарчы пікет распачаўся ў Мінску і рэгіёнах