Праваабарончаму цэнтру "Вясна" вядома пра 19 затрыманых фігурантаў справы "аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў”, узбуджанай па частцы 3 артыкула 293 Крымінальнага кодэкса. 16-ці з іх прад’яўлена дадатковае абвінавачванне.
Частка 3 артыкула 293 КК “Масавыя беспарадкі”:
Навучанне ці іншая падрыхтоўка асобаў для ўдзелу ў масавых беспарадках, якiя суправаджаюцца ўчыненнем дзеянняў, прадугледжаных часткай першай гэтага артыкула, а таксама фiнансаванне цi iншае матэрыяльнае забеспячэнне такой дзейнасці
- караюцца арыштам на тэрмін да шасці месяцаў або пазбаўленнем волі на тэрмін да трох гадоў.
Спіс затрыманых па справе "аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў":
- Абрамаў Аляксей Анатольевіч, 1979 г.н.; затрыманы 21.03.2017, знаходзіцца ў СІЗА КДБ, 30.03.2017 прад’яўлена абвіначванне па ч.3 арт. 293 КК РБ. (Таксама афіцыйна прад’яўлена абвінавачванне па арт. 287 КК).
- Бяляўскі Андрэй Валер’евіч, 1982 г.н.; затрыманы 21.03.2017, знаходзіўся ў СІЗА КДБ, 31.03.2017 прад’яўлена абвінавачванне па ч.3 арт. 293 КК РБ. У першай дэкадзе красавіка пераведзены ў СІЗА-1. (Таксама праходзіць па справе, узбуджанай па арт. 287 КК).
- Данілаў Віктар Канстанцінавіч, 1987 г.н.; затрыманы 21.03.2017, знаходзіўся ў СІЗА КДБ, 31.03.2017 прад’яўлена абвінавачванне па ч.3 арт. 293 КК РБ. 10.04.2017 пераведзены ў СІЗА-1. (Таксама праходзіць па справе, узбуджанай па арт. 287 КК).
- Дундукоў Андрэй Вячаслававіч, 1985 г.н.; затрыманы 21.03.2017, знаходзіўся ў СІЗА КДБ, прад’яўлена абвінавачванне па ч.3 арт. 293 КК РБ. Пераведзены ў СІЗА-1. (Таксама праходзіць па справе, узбуджанай па арт. 287 КК).
- Зімніцкі Аляксандр Антонавіч, 1991 г.н.; затрыманы 29.03.2017, знаходзіўся ў СІЗА КДБ; прад'яўлена абвінавачванне па ч.3 арт. 293 КК РБ. Пераведзены ў СІЗА-1. (Таксама праходзіць па справе, узбуджанай па арт. 287 КК).
- Кавальчук Іван Віктаравіч, 1991 г.н.; затрыманы 23.03.2017, знаходзіцца ў СІЗА КДБ, 30.03.2017 прад’яўлена абвінавачванне па ч.3 арт. 293 КК РБ. (Таксама праходзіць па справе, узбуджанай па арт. 287 КК).
- Комлік-Ямацін Андрэй Вячаслававіч, 1985 г.н.; затрыманы 21.03.2017, знаходзіцца ў СІЗА КДБ, прад’яўлена абвінавачванне па ч.3 арт. 293 КК РБ. (Таксама праходзіць па справе, узбуджанай па арт. 287 КК).
- Кунцэвіч Сяргей Уладзіміравіч, 1985 г.н.; знаходзіўся ў СІЗА КДБ; прад’яўлена абвінавачванне па ч.3 арт. 293 КК РБ. Пераведзены ў СІЗА-1.
- Лазоўскі Міраслаў Уладзіміравіч, 1973 г.н.; затрыманы 21.03.2017, знаходзіцца ў СІЗА КДБ, 31.03.2017 прад'яўлена абвінавачванне па ч.3 арт. 293 КК РБ. (Таксама праходзіць па справе, узбуджанай па арт. 287 КК).
- Мароз Віктар Генадзьевіч, 1986 г.н.; затрыманы 03.04.2017, знаходзіўся ў СІЗА КДБ, прад’яўлена абвінавачванне па ч.3 арт. 293 КК РБ. Пераведзены ў СІЗА-1. (Таксама праходзіць па справе, узбуджанай па арт. 287 КК).
- Міхалькоў Мікалай Мікалаевіч, 1970 г.н.; кіраўнік клуба “Патрыёт” у Бабруйску; затрыманы 24.03.2017, знаходзіўся ў СІЗА КДБ, прад’яўлена абвінавачванне па ч.3 арт. 293 КК РБ. Пераведзены ў СІЗА-1.
- Міхалькоў Ян Мікалаевіч (сын кіраўніка бабруйскага клуба "Патрыёт"), 1994 г.н.; затрыманы 21.03.2017, знаходзіўся ў СІЗА КДБ, прад’яўлена абвінавачванне па ч.3 арт. 293 КК РБ. Пераведзены ў СІЗА-1.
- Новік Дзмітрый Мікалаевіч, 1978 г.н.; затрыманы 21.03.2017, знаходзіўся ў СІЗА КДБ, прад’яўлена абвінавачванне па ч.3 арт. 293 КК РБ. 07.04.2017 пераведзены ў СІЗА-1. (Таксама праходзіць па справе, узбуджанай па арт. 287 КК).
- Палтаржыцкі Яўген Канстанцінавіч, 1987 г.н.; затрыманы 21.03.2017, знаходзіцца ў СІЗА КДБ, 30.03.2017 прад’яўлена абвінавачванне па ч.3 арт. 293 КК РБ. (Таксама афіцыйна прад’яўлена абвінавачванне па арт. 287 КК).
- Пашкевіч Цімур Вітальевіч, затрыманы 21.03.2017, знаходзіцца ў СІЗА КДБ, прад’яўлена абвінавачванне па ч.3 арт. 293 КК РБ. (Таксама афіцыйна прад’яўлена абвінавачванне па арт. 287 КК).
- Румянцаў Уладзімір Аляксандравіч, 1988 г.н.; затрыманы 21.03.2017, знаходзіўся ў СІЗА КДБ, 31.03.2017 прад’яўлена абвінавачванне па ч.3 арт. 293 КК РБ. Пераведзены ў СІЗА-1. (Таксама праходзіць па справе, узбуджанай па арт. 287 КК).
- Стрыбульскі Сяргей Сяргеевіч, 1976 г.н.; затрыманы 21.03.2017, знаходзіўся ў СІЗА КДБ, 31.03.2017 прад’яўлена абвінавачванне па ч.3 арт. 293 КК РБ. З 05.04.2017 знаходзіцца ў СІЗА-1. (Таксама праходзіць па справе, узбуджанай па арт. 287 КК).
- Фёдараў Уладзімір Валер'евіч, 1988 г.н.; затрыманы 29.03.2017, знаходзіцца ў СІЗА-1, прад’яўлена абвінавачванне па ч.3 арт. 293 КК РБ. (Таксама праходзіць па справе, узбуджанай па арт. 287 КК).
- Яўдаха Аляксандр Анатольевіч, 1975 г.н.; затрыманы 21.03.2017, знаходзіцца ў СІЗА-1, 31.03.2017 прад’яўлена абвінавачванне па ч.3 арт. 293 КК РБ. (Таксама афіцыйна прад’яўлена абвінавачванне па арт. 287 КК).
Вядома аб вызваленні наступных фігурантаў справы:
Пальчэўскі Сяргей Аляксандравіч, затрыманы 22.03.2017, знаходзіўся ў СІЗА-1, прад’яўлена абвінавачванне па ч.3 арт. 293 КК РБ. Адпушчаны 15.04.2017 пад падпіску аб нявыездзе.
Дашкевіч Зміцер Вячаслававіч, затрыманы 22.03.2017, першапачаткова ўтрымліваўся ў СІЗА КДБ, затым у СІЗА-1, 31.03.2017 было прад'яўлена абвінавачванне па ч.3 арт. 293 КК РБ. Адпушчаны 15.04.2017 пад падпіску аб нявыездзе.
Гурын Юрый Яўгенавіч, затрыманы 21.03.2017, адпушчаны з СІЗА-1 31.03.2017.
Кулініч Сяргей Уладзіміравіч, палітычны актывіст, паплечнік экс-кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча, затрыманы 24.03.2017, адпушчаны з СІЗА КДБ 03.04.2017.
Васільеў Раман Ігаравіч, актывіст «Маладога фронту», затрыманы 23.03.2017, адпушчаны з СІЗА №1 01.04.2017.
Яроменак Уладзімір Мікалаевіч, актывіст «Маладога фронту», затрыманы 23.03.2017, адпушчаны з СІЗА №1 01.04.2017.
Крэмянецкі Дзмітрый Алегавіч, актывіст «Маладога фронту», затрыманы 23.03.2017, адпушчаны з СІЗА №1 01.04.2017.
Леўчанка Арцём Русланавіч, актывіст «Маладога фронту», затрыманы 22.03.2017, адпушчаны з СІЗА №1 01.04.2017.
Барсток Сяргей Пятровіч, затрыманы 21.03.2017, адпушчаны 31.03.2017.
Дукшт Вячаслаў Аляксандравіч, спецназавец з Мар'інай Горкі, затрыманы 21.03.2017, адпушчаны з СІЗА КДБ 31.03.2017.
Грэк Ілля Генадзьевіч, намеснік начальніка па ідэалогіі Смаргонскага памежнага атрада, затрыманы 21.03.2017, адпушчаны з СІЗА КДБ 31.03.2017.
Сцяпанаў Максім Сяргеевіч, затрыманы 21.03.2017, утрымліваўся ў СІЗА КДБ, адпушчаны 31.03.2017.
Саскевіч Аляксей Іванавіч, вайсковец з Мар'інай Горкі; затрыманы 24.03.2017, адпушчаны.
Громаў Сяргей, адпушчаны.
Крыніца: Абноўлены спіс затрыманых па справе "аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў” Дапоўнена