Сёння, 8 чэрвеня, блогеру Сяргею Ціханоўскаму і яго паплечнікам мусілі прад'яўвіць абвінавачванні альбо вызваліць, бо скончыўся 10-сутатачны тэрмін затрымання. Вядома, што затрыманых пакідаюць за кратамі, пры гэтым нават сваякам не паведамляецца, па якім менавіта артыкуле ім прад'яўлена абвінавачванне. У адвакатаў адбіраюць падіскі аб неразгалошванні. Сяргей Ціханоўскі ў Гродне / svaboda.org

Святлана Ціханоўская паведаміла праваабаронцам "Вясны", што Сяргею Ціханоўскаму прад'явілі абвінавачванне, але менавіта па якім артыкулу — жонцы затрыманага не сказалі. Яго пакінулі пад вартай. 

Такая інфармацыя паступае і ад іншых сваякоў затрыманых па крымінальнай справе Сяргея Ціханоўскага. Сваякі Васіля Баброўскага таксама распавялі пра такую ж інфармацыю ў дачыненні да Васіля. 

Уся інфармацыя па справе Ціханоўскага тут:

Крымінальная справа за гвалт да міліцыянтаў: вобшукі, затрыманні і новы фігурант справы

"Вясна" публікуе звесткі, якія на дадзены момант вядомы пра крымінальную справу ў дачыненні да Сяргея Ціханоўскага і яго паплечнікаў.

Крыніца: Затрыманых па справе Ціханоўскага пакінулі пад вартай. Ім прад'яўлена абвінавачванне