На Гарадзеншчыне зноў затрымліваюць сябраў ініцыятыўнай групы па вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты Святланы Ціханоўскай. У Гродне затрымана сябра ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай Юлія Карначава. Міліцыя забрала яе прама з пікета, дзе яна збірала подпісы.
Таксама паведамляецца, што ў Скідзеле хочуць затрымаць каардынатара ініцыятыўнай групы Ціханоўскай па шасці раёнах Гарадзеншчыны Клімука Яўгена. За ім сочыць міліцыя і ДАІ. З міліцыі яму паведамілі, што ў адносінах да яго распачата адміністрацыйная справа.
Інфармацыя будзе ўдакладняцца
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"
Крыніца: На Гарадзеншчыне працягваецца паляванне на сябраў ініцыятыўнай групы Ціханоўскай