Ілюстрацыйнае фота У розных гарадах Беларусі ў панядзелак восьмага чэрвеня будуць праходзіць суды над затрыманымі ў пятніцу і на выходных. Нагадаем, што ў апошнія тры дні па краіне было затрымана каля 40 чалавек, частку з іх пакінулі ў ізалятарах часовага ўтрымання да судоў.  Гэта актывісты "Народнай грамады", "Еўрапейскай Беларусі", валанцёры ініцыятыўнай групы святлана Ціханоўскай і іншыя людзі.

Мінск

У Мінску мусяць адбыцца суды над затрыманымі ппадчас і пасля нядзельнай акцыі ля Камароўскага рынку, а таксама над затрыманамі ў пятніцу прэвентыўны.

Спіс затрыманых у нядзелю

Як праходзілі нядзельныя пікеты? Шмат фота, падрабязнасці, абставіны затрыманняў.

Вядома, што разгляд спраў палітыка Паўлам Севярынцам і сябра ініцыятыўнай групы Вольгі Кавальковай Валянціна Фралова пройдуць у судзе Фрунзенскага раёна. Валянцін быў затрыманы перад пачаткам акцыі, а Павел - пасля, ужо каля дома. 

Затрыманых каля ГЦ "Сілуэт" Дзмітрыя Ражкова, Аляксея Вісцяжа, Іллю Латужку і Віталя Карніенку будуць судзіць праз Skype пасля 14.00 (суд Першамайскага раёна).

Затрыманую пасля акцыі на Камароўцы Вольгу Нікалайчык ў судзе Першамайскага раёна асудзілі на 15 сутак

Віцебск

У Віцебску мусяць адбыцца суды над затрыманымі ў пятніцу Аленай Янушкоўскай, Алегам Паўлавым, Аляксандрам Якушковым. Таксама верагодна будуць судзіць Аляксандра Мацяюка - валанцёра ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў за Святлану Ціханоўскую, які быў затрыманы 6 чэрвеня ўвечары.

Гродна

Да вызваленага ў пятніцу з СІЗА Сяргея Калмыкова сёння раніцай прыехалі супрацоунікі міліцыі і забралі у Ленінскі РАУС Гродна. Сказалі, што ён мусіць азнаеміцца з матэр'яламі адміністрацыйнай справы. Потым яго адвязуць у суд. Па крымінальнай справе, са словау блізкіх Сяргея, ён праходзіць як сведка.

Крыніца: Адміністрацыйныя суды над затрыманымі праходзяць у некалькіх гарадах Беларусі