Грамадзянскія актывісты, сябры незалежнага прафсаюзу і проста жыхары Бабруйска, каб падтрымаць Ігара Комліка, які ўжо больш за месяц сядзіць у СІЗА на Валадарскага, адпраўляюць палітвязьню лісты і паштоўкі.
Кіраўнік бабруйскага аддзялення прафсаюза РЭП Галіна Смірнова распавяла сайту praca-by.info пра тое, чаму палітвязням так важна атрымліваць лісты падтрымкі:
- Адправіць ліст для нас - вельмі проста, амаль нічога не варта. А для чалавека ў турме каштоўнасць лісты з волі павялічваецца ў сто разоў!
Пра тое, што Ігар Комлік адчувае падтрымку многіх людзей, распавядае і ягоны сын, Андрэй Комлік-Ямацін:
- Бацька піша з СІЗА, што шмат лістоў атрымлівае, і не толькі ад знаёмых, а таксама ад розных, нават невядомых, людзей.
Калі вы таксама хочаце падтрымаць Ігара Комлік, то можаце напісаць палітвязню ліст: Адпраў ліст падтрымкі Ігару Комліку:
Адрас: СІЗА-1, вул.Валадарскага, 2, г. Мінск, 220050.