26 красавіка Праваабарончаму цэнтру “Вясна” спаўняецца 24 гады. Як узнікла “Вясна”? Якой была гісторыя арганізацыі ды ўвогуле праваабарончага руху Беларусі? Пра гэта распавёў старшыня “Вясны” Алесь Бяляцкі падчас анлайн-сустрэчы, якую зладзіла Валанцёрская служба “Вясны”.
З нагоды Дня народзінаў “Вясны” прапануем вам прасачыць, як усё разгортвалася — праз успаміны Алеся Бяляцкага.
Якім быў агульна-палітычны кантэкст у тыя часы?
У 1994 годзе адбыліся першыя выбары прэзідэнта, а у 1995 годзе пачаліся першыя сур’ёзныя праблемы з правамі чалавека “ужо у новым часе”. Таму што напрыклад першы раз мяне арыштавалі ў 1988 годзе — падчас акцыі Дзяды, а гэта быў яшчэ Савецкі саюз. Потым даволі напружанымі часы былі 1989-1991, і пасля гэтага была пэўная паўза, калі ў нас не было палітычных зняволеных, быў больш дэмакратычны прынцып правядзення мерапрыемстваў ды сустрэчаў. Тым больш, што дэмакратычная частка грамадства была прадстаўлена в Вярхоўным савеце, у Мінскім гарадскім савеце. І тады вось самі дэпутаты фактычна вырашалі палітычнае і грамадскае развіццё краіны.
У 1995 годзе, калі змянілася ўлада, мы адчулі, што ўсё пачынае “пахнуць паленым”. У 1995 годзе была першая крымінальная справа за ўдзел у масавым мерапрыемстве. А у 1996 годзе сітуацыя яшчэ больш пагоршылася, таму што ў новы парламент не увайшлі дэмакратычныя дэпутаты. І вось калі ў 1991 годзе вулічная актыўнасць была невялікай, то ў 1996 годзе яна пачала аднаўляцца. У 1996 годзе быў праведзены Чарнобыльскі шлях. Тады сабралася некалькі дзесяткаў тысяч чалавек, якія збірался прайсці па праспекце. І на пачатку плошчы Якуба Коласа міліцыя зрабіла “заслон” і ўпершыню адбыліся сутычкі, якіх не было з 1988 года — дэманстрантаў з міліцыяй.
Пасля гэтага пачаліся адразу рэпрэсіі. Былі ўздбуджаныя крымінальныя справы за масавыя беспарадкі, былі затрыманыя сотні людзей. А на той час у людзей не было сотавых тэлефонаў. І быў такі шок — ніхто не ведаў, дзе гэтыя людзі і дзе яны знаходзяцца. І вось тады стварылася група хуткага рэагавання. У музеі Максіма Багдановіча Багдановіча [дзе на той момант працаваў Алесь Бяляцкі—заўв.] мы пачалі збіраць першую дапамогу для тых, хто сядзеў на той час на Акрэсціна. Зараз напрыклад падчас сітуацыі з COVID-19 паствараліся ініцыятыўныя каманды, якія збіраюць дапамогу для дактароў. А мы збіралі такім жа чынам дапамогу для ахвяраў палітычных рэпрэсій. Мы пакавалі ежу ў пакункі з эмблемай музея Максіма Багдановіча, і калі людзі выходзілі з Акрэсціна, то ім такі пакуначак давалі – гэта як пэўная сатысфакцыя, знак прызнання таго, што чалавек пацярпеў несправядліва.
З гэтага часу актыўна пачала працаваць ініцыятыўная група па дапамозе ахвярам. Тады мы думалі, што гэтая праца пряцягнецца адзін-два гады —і памыліліся. Сітуацыя пагаршалася: як у заканадаўчай сферы (калі проста перапісваліся законы, якія датычыліся грамадзянскіх правоў), так і ў агульнай — увесь час ішлі масавыя рэпрэсіі, затрыманні, збіццё людзей.
У 1997 годзе ў нас з’явіліся сапраўдныя палітзняволеныя — пасля адной з акцый пяцёра чалавек былі асуджаныя да абмежавання свабоды ў вяглядзе хіміі. Іх разаслалі ў розныя месцы яе адбываць.
Для гэтых людзей я збіраў грошы проста на адным з мітынгаў, калі хадзіў з такім вялікім палітэленавым пакетам (таму што грошы тады таннымі), і людзі наскідалі мне цэлых мех гэтых “зайчыкаў”. І мы кожнаму “хіміку” іх перадалі. Яны былі моцна ўражаныя і ўдзячныя. І было зразумела, што праца ў такім накірунку патрэбная.
У лютым 1998 года была зарэгістравана гарадская арганізацыя “Вясна 96”. Рэгістрацыя цягнулася паўтары месяцы.
Паступова стала зразумела, што мы павінны працягнуць праводзіць маніторынгі, збіраць дадзеныя — хто патрапіў на суткі, супраць каго узбуджаная крымінальная справа, колькі чалавек было затрымана, якога плана дапамога чалавеку патрэбна. І першыя звесткі мы набіралі проста на друкавальных машынках. Яны друкаваліся пэўнай хронікай у бюлэтэні “Беларускія ведамасці”. Такая калонка была гады паўтары, дзе мы стваралі пэўную базу пераследу і ахвяраў палітычных рэпрэсій. Зараз жа на сайце Вясны ёсць база адміністратыўна рэпрэсаваных.
У 1998 годзе стала зразумела, што нам трэба пашырацца. Мы навязалі кантакты з актывістамі з рэгіёнаў, якім цікавы правы чалавека. Стала зразумела, што мы хочам стаць рэспубліканскай арганізацыі. У 1999 годзе мы распачалі працэс яе рэгістрацыі. І з тых часоў мы прайшлі на фактычна пастаянную працу.
Я вымушаны быў пакінуць музей Багдановіча, таму што перада мной паставілі пытанне рубам: ці праваабарона, ці праца ў культуры, на што я сказаў "да пабачэння".
У 2000-м пачаліся знікненні палітычных апанентаў Лукашэнкі. Пачалі проста прападаць вядомыя палітыкі, журналісты. Мы адразу пачалі падазраваць, што іх знішчылі. І у 2000 годзе мы рабілі хадзячыя пікеты (там узельнічалі прадстаўнікі розных праваабарончых арганізацый), бо ўжо тады атрымаць дазвол на правядзенне пікета было ўсё цяжэй. Было раздадзена каля ста накідак з выявамі зніклых, а таксама мы раздавалі Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека.
У 2001 годзе мы пачалі займацца назіраннем падчас выбараў. Гэта была вялікая кампанія, у якой барла ўдзел 14 няўрадавых арганізацый (у тым ліку Вясна і БХК). Колькассць незалежных назіральнікаў было каля 10000, ад Вясны вылучалі 3000. І нас ужо тады пачалі дыскрымінаваць. Нашых многіх назіральнікаў літаральна за некалькі дзён да выбараў знялі, засталося каля 1000 чалавек.
Паўстала пытанне: што рабіць далей? Але праваабаронцы у Савецкім саюзе працавалі “па факце” — і фармальна, спрабуючы працаваць як арганізацыя, і нефармальна — як асобныя адзінкі. І гэта было тое, з чым цяжка было змагацца ўладам. І таму Вясна засталася працаваць без рэгістрацыі. А улады ж хацелі гэта зрабіць: няма праваабаронцаз — няма праблем з правамі чалавека. Але гэта ў іх не атрымалася: мы пачалі актыўна наладжваць кантакты з міжнароднай супольнасцю, і там нас прызнавалі. Тым больш, у 1998 годзе Генеральнай Асамблеяй ААН была прынята Дэкларацыя праваабаронцаў, дзе напісана: любы чалавек мае права займацца абаронай правоў чалавека.
Праца была інтэнсіўнай: кожны год у нас былі дзясяткі крымінальных справаў, мы выпускалі агляды парушэння правоў чалавека асобнымі кніжкамі (ад году ў год яны станавіліся ўсё больш таўсцейшымі). Колькассць рэпрэсаваных адміністратыўна была тысяча-паўтары тысячы чалавек.
У 2006 годзе прайшлі чарговыя прэзідэнцкія выбары: намётавы гарадок быз захоплены амапаўцамі, і больш за 500 чалавек затрымалі. Аб’ём працы быў проста велічэзны. І ў тым жа годзе споўнілася дзесяцігоддзе працы Вясны. Мы займелі пэўны аўтарытэт — Вацлаў Гавэл уручыў нам прэмію “Homo homini” у Празе. Для нас гэты момант быў важным і сымбалічным, бо Вацлаў Гавэл — грамадскі дзеяч і дысідэнт, які адзсядзеў 4,5 гады у турме, а потым стаў прэзідэнтам Чэхаславакіі.
Пасля 2006 года наступілі нялепшыя гады. У 2007 годзе быў прыняты артыкул 193.1 (крымінальная адказнасць за дзейнасць ад імя незарэшістраванай арганізацыі), некалькі чалавек сядзела ў зняволенні, і Amnesty international арганізавалі кампанію ў падтрымку Зміцера Дашкевіча. Яны абвясцілі міжнародную кампанію вырэзкі папяровых жураўлікаў, якія збіраліся па ўсім свеце і дасылаліся ў цэнтральны офіс у Лондане. Калі назбіралася каля 7000, яны даслалі гэтыя журнаўлікі нам, каб мы перадалі гэта ў Міністэрства ўнутраных спраў.
У 2008 годзе споўнілася 60 гадоў з падпісання Ўсеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Мы правялі акцыю каля ГУМа — раздавалі дэкларацыі. І нас затрымалі. Пратрымаўшы тры гадзіны, адпусцілі — але ўсю нашу прадукцыю канфіскавалі.
У 2008 годзе ўсё ж такі назіралася першая адліга — улады пайшлі на змякчэнне сітуацыі і павыпускалі палітзняволеных, зарэгістравалі рух Салідарнасць, у кіёсках з’явіліся такія газеты, як “Наша ніва” і “Народная воля”. Нажаль гэтае шчасце працягнулася нядоўга, бо ў 2010 годзе прайшлі чарговыя прэзідэнцкія выбары.
Вялікая дэманстрацыя 19 снежня 2010 года скончылася масавым збіццём людзей і ўзбуджэннем крымінальных справаў актыўных удзельнікаў акцыі, у тым ліку і кандыдатаў у прэзідэнты. У той вечар было затрымана 7 з 11 кандыдатаў, а таксама затрымана больш за 1000 чалавек. А нашу працу ўскладніла тое, што ноччу ў нас прайшоў вобшук, дзе забралі ўсе кампутары. Тым не менш з мы хутка аднавілі сваю працу, бо сотні людзей патрабавалі канкрэтнай бягучай дапамогі. Палітычная частка грамадства была дэзарганзіванаа, амаль 40 чалавек сядзелі ў турме, быў вялікі страх. І атрымалася так, што на першай лініі абароны апынуліся праваабаронцы і журналісты. І мы павінны былі бараніць людзей.
Мы выкарыстоўваліся самыя разнастайныя межоународныя механізмы: нам удалося запусціць Маскоўскі механіхм АБСЕ па разгляду сітуацыі ў Беларусі, былі вызначыны спецдакладчыкі ад АБСЕ, Рады Еўропы, Ерапейскага звяза. Усім ім мы давалі інфармацыю. З’явіўся спіс неўязных, бвлі ўжытыя некаторыя эканамічныя санкцыі. І гэта прывяло да таго, ўто ў жніўні 2011 года палітычных зняволеных пачалі выпускаць.
Але 4 жніўня арыштавалі мяне. Гэта быў вынік шматмесячных пошукаў і КДБ, і падаткавай інспецыі, і ДФР, якія спрабавалі знайсці нейкі кампраметуючы матэрыял супраць сябраў Вясны. Сродкі, якія мы трацілі на дапамогу ахвярам палітычных рэпрэсій, на правядзенне адукацыйных мерапрыемстваў, на выданне кніжак і г.д. — былі палічаны асабістым даходам, з якога не быў сплочаны падатак. І таму была ўдбуджана крымінальная справа.
Гэта было вельмі сур’езным выпрабаваннем арганізацыі. Улады ставілі задачу знішчыць Вясну. Але гэтага не атрымалася.
Я правёў у калоніі 4,5 гады зняволення (пра гэта можна падрабязней прачытаць у блогу “Турма. Забытыя людзі”. Але "Вясна працягвала працаваць". Значная яе дзейнасць была скіраваная на адвакацыйную кампанію па вызваленню мяне як палітычнага вязня. Дзясяткі арганізацый за мяжою далучыліся да яе. Лукашэнку было даслана больш за 100000 лістоў з патрабаваннем вызвалення. Гэта прывяло да таго, што ў чэрвені 2014 года мяне фактычна выштурхнулі з калоніі.
Зараз “Вясна” працягвае свае накірункі працы. Вядзецца праца за палітычнымі зняволенымі (а ў Беларусі іх на дадзены момант чатыры чалавекі), а таксама маніторынгі сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.
“Вясна” ўдзельнічае ў кампаніі #БезПраваНаРасправу (праект аб катаваннях), а таксама ў кампаніі супраць смяротнага пакарання ў Беларусі. “Вясна” фіксуе і гісторыю: ёсць быбліятэчная серыя “Беларуская турэмная літаратура”. Працуе пляцоўка “Тэрыторыя правоў”, дзе праводзяцца шматлікія мерапрыемствы—і праваабарончага і грамадскага плана. Актыўнай з’яўляецца і Валанцёрская служба "Вясны".
Што далей?
Ніхто не можа гарантаваць, што сітуацыя не пагоршыцца ў бліжэйшыя некалькі месяцай ці гадоў. Гэтая няўпэшненасць засёсёды прысутнічае. Але усё наша жыццё прывучыла не раслабляцца і заўсёды быць гатовым да таго, што сітуацыя рэзка можа памяняцца.
Крыніца: 26 красавіка адзначаецца 24-годдзе Праваабарончага цэнтра “Вясна”