Ва ўмовах распаўсюду пандэміі каранавіруса Праваабарончы цэнтр “Вясна” працягвае сваю дзейнасць па адстойванні правоў чалавека і аказанні прававой дапамогі грамадзянам. Усведамляючы сваю адказнасць пра здароўе грамадзян і сваіх супрацоўнікаў, “Вясна” часова мяняе фармат сваёй працы на ДЫСТАНЦЫЙНЫ.

Як гэта выглядае?

Па-ранейшаму, праваабаронцы і эксперты "Вясны" займаюцца маніторынгам парушэнняў правоў чалавека, аналітычнай працай па асноўных накірунках дзейнасці арганізацыі.

На перыяд пандэміі каранавіруса ў Беларусі праца грамадскай прыёмнай будзе ажыццяўляцца праз электронную скрыню Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..  Пры неабходнасці тэрмінова звязацца з праваабаронцамі - можна скарыстацца тэлефонам грамадскай прыёмнай – +375 (29) 841 39 81.

Па агульных пытаннях пішыце нам на скрыню: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

У крайнім выпадку можна скарыстацца звычайнай поштай.

Таксама часова прыпыняюцца масавыя мерапрыемствы “Вясны” – семінары, трэнінгі, канферэнцыі, круглыя сталы і г.д.

Сачыце за дзейнасцю “Вясны” ў гэты час на нашым сайце spring96.org і ў сацыяльных сетках: фэйсбук, твітэр, УКантакце, Тэлеграм.

На нашых каналах: ЮТУБ і  ФЛІКР

Кантакты праваабаронцаў у рэгіёнах

Кантакты праваабаронцаў у рэгіёнах Каб атрымаць дапамогу альбо кансультацыю, паведаміць пра незаконныя затрыманні і іншыя факты пераследу грамадзянаў у рэгіёнах Беларусі, звяртайцеся, калі ласка, да мясцовых праваабаронцаў, журналістаў і валанцёраў, чые кантакты падаюцца тут.

Спадзяемся, што гэтыя засцерагальныя захады не паўплываюць на эфектыўнасць дзейнасці праваабаронцаў. Мы па-ранейшаму - побач!

Крыніца: “Вясна” ва ўмовах пандэміі каранавірусу: як гэта будзе выглядаць?