Суд Савецкага раёна Гомеля 19 красавіка аштрафаваў журналіста-фрылансера і аўтара «Новага Часу» на 40 базавых велічынь.
Па інфармацыі "Новага Часу", журналісту інкрымінавалі другую частку артыкула 22.9 КоАП РБ «незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ". А менавіта, стрым з акцыі супраць дэкрэта № 3 ў Пінску і інтэрвію з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Ігарам Марзалюком у Магілёве на тамтэйшай акцыі пратэсту.
— Безумоўна я буду абскарджваць гэтае несправядлівае рашэнне суда. Сваёй віны я не прызнаю, паколькі права на збор і распаўсюд інфармацыі нам гарантуе 34 артыкул канстытуцыі. Справа супраць мяне, грамадскіх актывістаў і шараговых удзельнікаў акцый пратэсту толькі прыцягваюць увагу да праблем, якія назапасіліся ў нашай краіне. Я абсалютова перакананы, што трэба імкнуцца іх вырашаць, у тым ліку і праз дыялог з грамадствам, а не даваць новыя штрафы і пакаранні, — дадаў Яўген Меркіс.
Нагадаем, што ў гэтым жа судзе Яўгена ўжо аштрафавалі на 30 базавых велічынь за анлайн-трансляцыю з Рагачоўскай акцыі пратэсту.
Крыніца: Журналіста Яўгена Меркіса аштрафавалі на 40 базавых