Вячаслаў Сіўчык на акцыі 29 сьнежня ў Менску Суддзя суда Партызанскага раёна Мінска Наталля Дзядкова прысудзіла лідару Руху салідарнасці "Разам" Вячаславу Сіўчыку новыя 15 сутак арышту. Актывіста прызналі вінаватым ва ўдзеле ў снежаньскай акцыі пратэсту супраць паглыбленай інтэграцыі. Пра гэта паведаміла актывістка Алена Талстая ў Facebook. 

Гэта трэція па ліку 15 сутак, якія выносіць суд Партызанскага раёна з дачыненні да Сіўчыка.  Да гэтага суддзя Анатоль Барысёнак вынес рашэнні па яго дзвюх справах - па 15 сутак за ўдел у акцыях 8-га і 20-га снежня. Яшчэ дзве адміністрацыйныя справы за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах супраць лідара Руху салідарнасці "Разам" былі спыненыя

Наперадзе ў вячаслава Сіўчыка яшчэ адзін суд за акцыю супраць інтэграцыі. Ён адбудзецца ў тым жа судзе Партызанскага раёна 24 лютага. 

  Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96 

Крыніца: Вячаслаў Сіўчык атрымаў трэція па ліку 15 сутак арышту