Асамблея НДА і Цэнтар прававой трансфармацыі Lawtrend падрыхтавалі беларускамоўную і рускамоўную версіі агляду CSO Meter, які прысвечаны ўсебаковаму вывучэнню умоваў для грамадзянскай супольнасці ў Беларусі.

Гэты агляд з’яўляецца часткай вялікага даследвання, якое рэалізуецца кансорцыўмам даследчыкаў на чале з Эўрапейскім цэнтрам некамерцыйнага права (ECNL). Агляд ахоплівае больш за 160 індыкатараў, што адлюстроўваюць ступень адпаведнасці сітуацыі ў краіне міжнародным стандартам у тых сферах, якія ўплываюць на ўмовы для дзейнасці НДА.

Даследчыкі падсумавалі стан асноўных паказчыкаў заканадаўства і праваўжывальнай практыкі, якія вызначаюць асяроддзе для грамадзянскай супольнасці ў Беларусі, у тым ліку: свабоду асацыяцый, раўнапраўе, доступ да фінансавання, свабоду мірных сходаў, удзел у прыняцці рашэнняў, свабоду выказвання меркаванняў, права на недатыкальнасць прыватнага жыцця, дзяржаўную абарону і падтрымку, супрацоўніцтва паміж дзяржавай і грамадзянскай супольнасцю. Па кожнай з азначаных сфер даследчыкі выпрацавалі пералік індыкатараў адпаведнасці сітуацыі ў Беларусі міжнародным стандартам прававога рэгулявання і праваўжывальнай практыкі.

Пазнаёміцца з тэкстам агляда можна тут.

Крыніца: Ацэнка ўмоў для грамадзянскай супольнасці ў краінах Усходняга партнёрства