На віцяблянку Наталлю Спірыдонаву склалі адміністрацыйны пратакол за публікацыю ў Фэйсбуку анонса акцыі ў падтрымку незалежнасці, якая адбылася ў Віцебску 29 снежня. Міліцыянты палічылі гэта заклікам да правядзення несанкцыянаванага масавага мерапрыемства (ч.1 арт. 23.34 КаАП). Пра гэта паведамляе "Віцебская Вясна".

Пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні быў складзены маёрам міліцыі Казлоўскім 6 студзеня 2020 году.

Як расказала Наталля Спірыдонава, пратакол ёй уручылі 13 студзеня, а міліцыянт, які яго прынёс, сказаў жанчыне, каб тая чакала позвы ў суд.

pratakol_spirydonava.jpg
Фота: "Віцебская Вясна".

Паводле пратаколу, 26 снежня 2019 году Спірыдонава ў сеціве Інтэрнэт у вольным доступе на сваёй старонцы сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» апублікавала публічныя заклікі да правядзеньня масавых мерапрыемстваў 29 снежня ў 12.00 на плошчы Перамогі ў Віцебску, не дазволеных ва ўстаноўленым парадку, і гэтым парушыла арт. 8 Закону «Аб масавых мерапрыемствах».

«Адказнасьць за правапарушэнне прадугледжаная ч.1 арт. 23.34 КаАП РБ», – гаворыцца ў пратаколе.

Крыніца: Яшчэ адзін суд за публікацыю ў Facebook адбудзецца ў Віцебску