У Беларусі ўпершыню быў падрыхтаваны альтэрнатыўны даклад у Камітэт па правах дзіцяці ў межах Універсальнага перыядычнага агляду. Больш падрабязна аб УПА можна пачытаць тут.

  • Цi выконваюцца ў Беларусі палажэнні Канвенцыі па правах дзіцяці?
  • Ці забяспечваюцца інтарэсы дзяцей у нашай краіне?
  • А як ідуць справы з грамадзянска-палітычнымі правамі дзіцяці, гвалтам у адносінах да дзяцей, спецыяльнымі мерамі абаронамі?

Пра гэта і многае іншае — на прэзентацыі дакладу. Мерапрыемства адбудзецца ў пятніцу, 20 снежня, у 11:00 па адрасе вул. Мяржынскага, 8-26 (метро "Парк Чалюскінацаў").

На прэзентацыю запрашаюцца журналісты і прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў.

Даклад падрыхтаваны беларускімі праваабарончымі і грамадскімі аб'яднаннямі ў кааліцыі з Хельсінкскім фондам па правах чалавека (Польшча):

Крыніца: Праваабаронцы ўпершыню прэзентуюць даклад па правах дзіцяці ў Беларусі