Павел Севярынец. Фота ПЦ "Вясна" Як паведамляе на сваёй старонцы ў Фэйсбуку жонка палітыка Вольга Севярынец, раніцай 18 снежня быў затрыманы Павел Севярынец каля свайго дому супрацоўнікамі АМАП. 

Напярэдадні палітык заклікаў грамадзянаў высці на мірныя акцыі пратэста супраць "паглыбненнай інтэграцыі" з Расіяй. 

Нагадаем, больш за 15 палітычных партый дэмакратычнай апазыцыі і грамадзкіх арганізацый падпісалі агульны зварот да беларусаў з заклікам выйсці 20 і 21 снежня на акцыі ў абарону незалежнасці краіны. Паводле Паўла Севярынца, акцыя пачнецца 20 снежня на Кастрычніцкай плошчы а 18.00. Яна разлічаная на 3 гадзіны. Спачатку запланаваны мітынг да 19.00. Потым адбудзецца шэсце маршрутам: плошча Незалежнасці, Няміга, Зыбіцкая, Кастрычніцкая плошча.

Крыніца: Павел Севярынец затрыманы каля дома