Ілля Дабратвор. Фота ПЦ "Вясна". На ўдзельнікаў акцыі пратэсту супраць падпісання інтэграцыйных дакументаў, якая адбылася ў Мінску 7 і 8 снедня пачалі складаць пратаколы адміністрацыйных правапарушэнняў.

15 снежня на актывістку “Руху за Свабоду” і журналістку Вольгу Быкоўскую, якую выклікалі ў РУУС Ленінскага раёна Мінска, склалі пратакол правапарушэння па арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).

16 снежня раніцай пратакол па ч.1 арт 23.34 КаАП РБ (удзел у неснкцыянаваным масавым мерапрыемстве)быў складзены ў дачыненні да Іллі Дабратвора, які ў той дзень, 7 снежня, рабіў фотарэпартаж для электроннага выдання, з якім ён супрацоўнічае.

Ілля не пагадзіўся з пратаколам, у чым і зрабіў адзнаку у дакуменце.

Па яго словах, у рапарце супрацоўнікаў міліцыі адзначаныя і іншыя прозвішчы актывістаў і ўдзельнікаў акцыі пратэсту. У прыватнасці, ён паспеў заўважыць прозвішчы Дзяніса Красачкі, Леаніда Кулакова і чалавека 1941 года нараджэння.

Крыніца: Кантора піша… Больш дзесятка чалавек выклікаюць у міліцыю для складання пратаколаў