Грамадскія актывісты Гародні сабраліся 15 снежня на акцыю супраць намераў уладаў Беларусі аб «паглыбленні інтэграцыі» з Расіяй.
Нагадаем, гарадзенскі актывіст Мікалай Салянік запрасіў грамадзян 15 снежня ўзяць удзел у акцыі „Ланцуг салідарнасці” ўздоўж ходнікаў Старога моста праз Нёман і на адыходзячых ад яго вуліцах. Пра гэта ён паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.
На думку Саляніка, людзі маглі б, сустрэўшы там аднадумцаў, абмеркаваць пагрозы незалежнасці Беларусі.
Грамадскі актывіст, прадстаўнік БХД Сяргей Верамеенка лічыць, што галоўная мэта акцыі – паказаць, што гарадзенцы падтрымліваюць незалежнасць сваёй краіны:
Акцыя ў Гародні адбываецца за некалькі дзён да так званай «паглыбленай інтэграцыі», якая адкладзена на 20 снежня і можа прывесці да страты незалежнасці Беларусі.
Актывісты зладзілі адмысловы плот з рэзалюцыяй, які плануюць спусціць па Нёмане, каб да 20-га снежня ён даплыў да Санкт-Пецярбургу.
Крыніца: "На Піцер!" Ннядзельная акцыя супраць інтэграцыі з Расіяй ў Гародні Фота Дапоўнена