Тэлеграм-канал грамадскай ініцыятывы "Еўрапейская Беларусь" паведаміў пра затрыманне ў Мазыры іх актывіста, экс-кандыдата ў дэпутаты Міхаіла Бандарэнкі.
Вядома, што зараз ён знаходзіцца ў будынку раённага РАУС. Мабільны тэлефон Бандарэнкі не адказвае.
Праваабаронцы спрабуюць высветліць падрабязнасці інцыдэнту.
Крыніца: У Мазыры затрыманы экс-кандыдат у дэпутаты Міхаіл Бандарэнка