Алесь Круткін. Фота са старонкі ў фэйсбуку. 29 лістапада Суд Полацкага раёну і г. Полацка вынес рашэнне аб арышце на 15 сутак грамадскага актывіста Алеся Круткіна. Прычына – рэпост ў Facebook.

Па словах актывіста Віктара Стукава, Алесь Круткін на сваёй старонцы ў Facebook змясціў рэпост, дзе ўтрымліваліся словы: "Нам трэба дзейнічаць смела і рашуча. 15 лістапада, 18:00, Кастрычніцкая плошча. Чакаю вас, таму што разам мы сіла і мы абавязкова пераможам!" Гаворка ідзе пра "Сустрэчу свабодных людзей", якую анансавала грамадская кампанія "Еўрапейская Беларусь".

Суд палічыў такі рэпост заклікам да масавага мерапрыемства і прыцягнуў Круткіна да адказнасці па артыкуле 23.43 (Парушэнне парадку правядзеннем масавага мерапрыемства).

Крыніца: Дзе – рэпост, а дзе – заклік. За што можна атрымаць 15 сутак