Адзін з апошніх спецвыпускаў газеты “Народная воля” быў прысвечаны аналізу выбараў у Палату прадстаўнікоў, які быў падрыхтаваны кампаніяй “Праваабаронцы за свабодныя выбары”. Назіральнікі, аналітыкі звярнулі ўвагу на галоўныя праблемы і недахопы, выўленыя падчас апошніх выбараў. Гэта фарміраванне участковых і акружных выбарчых камісій, датэрміновае галасаванне, шматлікія факты цэнзуавання выступаў кандадатаў і непасрэдна падлік галасоў.

Спецвыпуск газеты “Народная воля”  актыўна распаўсюджваецца ў многіх гарадах Беларусі

Мінск

Праваабаронцы Вясны 24 лістапада традыцыйна выйшлі ў цэнтр сталіцы, каб раздаць спецвыпуск. Мінакі с цікаўнасцю бралі газету і выказвалі свае стаўленне да выбараў.

Гродна

26 лістапада гарадзенскія праваабаронцы выйшлі на цэнтральную вуліцу горада, каб раздаць “Народную волю”. Людзі ахвотна бралі спецвыпуск незалежнай газеты і дзякавалі праваабаронцам Раману Юргелю, Віктару Сазонаву, Андрэю Коце і Уладзіміру Хільмановічу.

Магілёў

Магілеўскія праваабаронцы далучыліся да інфармацыйнай акцыі раздачы газет 27 лістапада. За дзве гадзіны атрымалася перадаць людзям больш за паўтысячы экзэмпляраў выдання.

 

Светлагорск

Далучыліся да акцыі і менш буйныя гарады. Жыхарам Светлагорску прапанавалі ўзяць газету ў чатырох месцах горада.

Крыніца: Дзякуй, “Народная Воля”! Меркаванні праваабаронцаў пра выбары ў газеце