Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: БелаПАН. На участку для галасавання Бабруйскай-Ленінскай выбарчай акругі №78 назіральнік стаў сведкай дзіўнай размовы выбаршчыцы і старшыні УВК.

Здарэнне адбылося 14 лістапада на адным з участкаў, які месціцца ў сярэдняй школе №18 Бабруйска.

“Толькі што на ўчастку была жанчына з “Вадаканала” і папрасіла сябраў камісіі выдаць ёй даведку аб тым, што яна прагаласавала датэрмінова. Маўляў, ім сказалі, што даведкі такія выдаюцца. Старшыня ўчастковай камісіі адказала, каб яе начальнік ёй патэліў і яна пацвярдзіць, што сапраўды жанчына прагаласавала. А муж нават фота зрабіў, як яна кідае бюлютэнь”, - паведамляе назіральнік.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале

Крыніца: Бабруйск: “Выдайце мне даведку аб датэрміновым галасаванні, начальства просіць”