У Баранавічах затрыманы актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Андрэй Шарэнда, паведамляе іх тэлеграм-канал.
Яго міліцыянты знялі з цягніка на падставе праверкі дакументаў. Цяпер ён знаходзіцца ў апорным пункце на станцыі Баранавічы-Палескія.
Пра гэта паведаміла яго жонка, былая кандыдатка ў дэпутаты Паліна Шарэнда-Панасюк.
Інфармацыя будзе дапаўняцца.
Крыніца: У Баранавічах затрыманы актывіст Андрэй Шарэнда. Яго знялі з цягніка