На мінскай пляцоўцы Тэрыторыя правоў прайшло адкрыццё выставы мастака Алеся Пушкіна “Малюнкі з турмы”, а таксама прэзентацыя яго “Турэмнага альбому” (што у межах серыі “Беларуская турэмная літаратура”). Малюнкі, якія ўвайшлі ў выставу і альбом, былі зроблены Алесем Пушкіным падчас знаходжання ў ізалятарах Смаргоні і Мінска (Акрэсціна). Прычына – акцыя-перфоманс ушанавання памяці 22-гадовага змагара антысавецкага супраціву Расціслава Лапіцкага, растралянага ўвосень 1950 г.

pushkin_turemny_albom.jpg
Фота: ПЦ "Вясна".
Партрэты Расціслава Лапіцкага. Фота: ПЦ
Партрэты Расціслава Лапіцкага. Фота: ПЦ "Вясна".

Разам з мастакамі Алесем Цыркуновым, Генадзем Драздовым і Валянцінам Варанішчам Алесь Пушкін нёс па горадзе партрэты Лапіцкага. Вынік – Алесь трапіў у Смаргонскае РАУС, а потым, калі паспрабаваў паўтарыць перфоманс у Мінску – у Мінскае РАУС.

Адбылося гэта ў 2012 годзе, і таму на адкрыцці выставы Алесь Пушкін задаўся пытаннем: ці сапраўды змянілася наша грамадства з таго часу?

Алесь Пушкін. Фота: ПЦ
Алесь Пушкін. Фота: ПЦ "Вясна".

“Сёлета восьмага лістапада я напісаў партрэт Вацлава Ластоўскага і прайшоў з ім па Глыбокаму, – распавёў Пушкін. –  Праехала два разы побач са мной міліцэйская машына, мяне ніхто не арыштоўваў. Калі я казаў: “Сення дзень нараджэння Вацлава Ластоўскага”, людзі ўсміхаліся. У 2012 ж годзе нас брутальна затрымалі [за такую ж акцыю], збілі і завезлі ў пастарунак”.

Каб дапамагчы ўспомніць хроніку гэтага перфомансу, на імпрэзу завіталі праваабаронца Алесь Дзергачоў  і мастак Валянцін Варанішча, якія ў 2012 годзе вытупалі сведкамі на судзе над Алесем Пушкіным.

Алесь Дзергачоў, Алесь Пушкін і Валянцін Варанішча. Фота: ПЦ
Алесь Дзергачоў, Алесь Пушкін і Валянцін Варанішча. Фота: ПЦ "Вясна".

Алесь Дзергачоў быў тым, хто перадаў фламасцеры Алесю Пушкіну падчас яго зняволення. Дзякуючы гэтаму і былі зробленыя малюнкі, якія потым ўвайшлі ў “Турэмны альбом”.

Творчасць Пушкіна прааналізаваў масацтвазнаўца Пётр Васілеўскі, які завітаў на выставу:

“Для кагосьці турма была б шокам, а Алесь зрабіў з гэтага мастацтва”

Петр Васілеўскі і Алесь Пушкін. Фота: ПЦ
Петр Васілеўскі і Алесь Пушкін. Фота: ПЦ "Вясна".

Пётр Васілеўскі выказаў спадзяванне: магчыма, прыйдзе час, і Алесь рэалізуе сябе не толькі як перформер, але  і як мастак па роспісах. Мастацтвазнаўцу ўразілі роспісы, якія зрабіў Алесь, ў Магілёўскім касцёле Святога Станіслава і ў царкве вёскі Бобр. Зараз яны, нажаль, не захаваліся.

Але з гэтай думкай не зусім пагадзілася рэадктарка “Турэмнага альбому” Алена Лапцёнак:

“Мастакоў шмат, а Алесь Пушкін у нас адзін”, – адзначыла яна.

Алена Лапцёнак разам з
Алена Лапцёнак разам з Алесем Пушкіным. Фота: ПЦ "Вясна".

І сапраўды, Алесь Пушкін застаецца значным грамадска-палітычным перформер. Гэта падкрэсліў і Алесь Бяляцкі:

“Яго першая гучная акцыя была зроблена ў 1989 годзе, і гэта палітычны перфоманс. У “Турэмным альбоме” мы бачым малюнкі гэтых камер, і шмат хто з нас іх прайшоў. Напрыклад, Алесь галадаў – і гэта вылілася на паперу ў выглядзе малюнкаў і тэкстаў”

pushkin_eza.jpg
Адна з прац Алеся Пушкіна. Фота: ПЦ "Вясна".

“Альбом здзіўляе сваёй шчырасцю. Дзякуй, Алесь, што зрабіў гэта ў цяжкіх умовах”, – адзначыў Алесь Бяляцкі.

Фота: ПЦ
Фота: ПЦ "Вясна".

А напрыканцы адкрыцця выставы пісьменнік і бард Зміцер Бартосік выканаў некалькі сваіх песняў:

“Шалік белы з чырвонаю стужкай… Ты сама яго павязала ў дзень, калі павязалі мяне”

Бард Зміцер Бартосік. Фота: ПЦ
Бард Зміцер Бартосік. Фота: ПЦ "Вясна".

Крыніца: Мастацтва ў турме. Як прайшла выстава малюнкаў Алеся Пушкіна