Удзельнікі чарговага велазаезду “Крытычная маса”, які адбыўся ў Мінску 28 ліпеня, атрымалі позвы ў ДАІ Цэнтральнага раёна. Вячаслава і Марыну Касінеравых вінавацяць у парушэння правілаў дарожнага руху па арт. 18.23 КаАП (парушэнне правілаў дарожнага руху пешаходам і іншымі ўдзельнікамі дарожнага руху). Яны могуць быць пакараныя штрафам у памеры ад адной да трох базавых велічынь.
Разгляд адміністратыўнай справы прызначаны на 8 жніўня.
Некалькі раварыстаў у Мінску 28 ліпеня паспрабавалі прыцягнуць увагу да сваіх правоў. З-за вялікай колькасці праваахоўнікаў у цывільным удзельнікаў заезду было няшмат.
У заездзе салідарнасці з палітвязнем Змітром Паліенкам, які адбывае пакаранне ў бабруйскай папраўчай калоніі, ўзялі ўдзел два чалавекі, а на працягу маршруту раварыстаў суправаджалі дзве машыны з людзьмі ў цывільным.
“Крытычная маса атрымалася, – напісаў у фэйсбуку Вячка Касінер. – Парачка актывістаў атрымалі ўсе плюшкі ад заезду. Пагоню з “мусарамі”, спробу затрымання (збіцця з ровара), увесь сок. Навошта вам правы на дарогах? Навошта вам агулам вашыя правы? Нехта ж іншы ўсё зробіць, і пазмагаецца, і адсядзіць калі трэба..."
Крыніца: Даішнікі не пакінулі без увагі удзельнікаў ліпеньскай “Крытычнай масы”