Ігар Комлік. Фота з сацыяльных сетак. Пра гэта паведаміў прэсавы сакратар Прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасці Мікалай Герасіменка.Ігар Комлік — галоўны бухгалтар і старшыня Мінскай гарадской арганізацыі прафсаюзу РЭП. Яго затрымалі 2 жніўня паводле крымінальнай справы за нясплату падаткаў і змясцілі ў Цэнтар ізаляцыі правапарушальнікаў. Паводле закону, праз 72 гадзіны затрыманага належыць або адпусьціць, або вызначыць яму далейшую меру стрымання. У дачыненні да Ігара Комліка такой мерай стала змяшчэнне пад варту у Следчы ізалятар № 1 на вуліцы Валадарскага ў Мінску.

Праваабарончыя арганізацыі яшчэ 3 жніўня заявілі, што лічаць Ігара Комліка палітвязнем.

Паводле праваабаронцаў, распачатая супраць прафсаюзных лідараў крымінальная справа палітычна матываваная, звязаная з актыўнай прафсаюзнай дзейнасцю і мірным ажыццяўленьнем права на свабоду асацыяцыяў.Паводле «Радыё Свабода»

Крыніца: Затрыманага ў «справе прафсаюзаў» Ігара Комліка перавялі на Валадарку