Назіральніца кампаніі “Праваабронцы за свабодныя выбары” Валянціна Болбат 1 кастрычніка прысутнічала на пасяджэнні Верхнядзвінскага райвыканкама, на якім былі сфарміраваныя 26 участковых выбарчых камісіі.
У параўнанні з мінулымі выбарамі ў парламент участкаў стала на адзін меней, бо, як сказаў ў сваім выступе старшыня выканкама І. І. Марковіч, меней стала ў раёне і выбаршчыкаў.
У склад 26 участковых выбарчых камісій уключана 259 прадстаўнікоў працоўных калектываў, грамадскага сектару, а таксама грамадзянаў шляхам збору подпісаў.
Найбольшую “актыўнасць” праявіў грамадскі сектар – 116 актывістаў будзе працаваць ў складзе участковых выбарчых камісій. Варта адзначыць, што гэта сябры дзяржаўна-грамадскіх арганізацый такіх, як ГА “Белая Русь”, БРСМ, прафсаюзныя і ветэранскія арганізацыі раёна, а таксама прадстаўнікі “Беларускага Чырвонага Крыжа”.
Партыйныя структуры раёна ў гэты раз не вылучалі ніводнага свайго сябра ў склад камісій. Магчыма гэта звязана з тым, што ў раёне на сёння няма зарэгістраваных структур партый, а мясцовыя сацыял-дэмакраты, якія маюць такія структуры, з-за непаразуменняў з партыйнай “вярхушкай” засталіся без раённага кіраўніцтва.
Працоўныя калектывы вылучылі 36 прэтэндэнтаў, а шляхам збору подпісаў ад грамадзянаў у камісіях выказалі жаданне папрацаваць аж 106 чалавек.
Казаць пра змены ў складзе камісій не даводзіцца, бо яны сталі калькай папярэдняй парламенцкай кампаніі з той толькі розніцай, што калі ў 2016 годзе прэтэндэнт вылучаўся ў яе склад ад працоўнага калектыву, то ў гэты раз – ад грамадскага аб’яднання ці шляхам збору подпісаў.
Валянціна Болбат мела архіў папярэдняй выбарчай парламенцкай кампаніі 2016 года і на пасяджанне выканкама пайшла са спісам камісій, каб параўнаць наколькі зменіцца іх склад.
“Змены мінімальныя: 1-2 чалавекі з камісіі замяняюцца, у некаторых сельскіх камісіях – больш, бо насельніцтва старэе і, відаць, больш-менш падрыхтаваных сябраў набраць не зусім проста. Праз тыдзень спіс камісій будзе надрукаваны ў раённай газеце “Дзвінская праўда”, і тады можно будзе больш грунтоўна прааналізаваць змены ў складах”, – адзначыла назіральніца.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Навіны кампаніі ў фэйсбуку, твітэры і на Тэлеграм-канале
Крыніца: Казаць пра змены ў складзе камісій Верхнядзвінскага раёна не даводзіцца