У 10 гадзін раніцы 25 верасня быў прызначаны судовы працэс над актывістам анархісцкага руху Дзмітрыем Паліенка. Меркавалася, што суд будзе праходзіць у закрытым рэжыме.
Да пачатку працэса каля будынка суда сабраліся актывісты "Еўрапейскай Беларусі", якія разгарнулі перадвыбарчы пікет.
Будынак суда хтосьці закідаў чырвонай фарбай.
Праз некаторы час плямы фарбы зафарбавалі.
Акрамя актывістаў, якія прыйшлі падтрымаць Дзмітрыя, каля суда і ў самім будынку знаходзяцца шматлікія супрацоўнікі ў штацкім, некаторыя здымаць прысутных на відэа.
Аднак, стала вядома, што суд адкладзены з-за хваробы суддзі П. Арлова.
Нагадаем, Дзмітрый Паліенка быў затрыманы 20 сакавіка па падазрэнні ў здзяйсненні асабліва злоснага хуліганства (арт. 339 КК). Па меркаванні следства, ён распыліў пярцовы газ у твар мужчыне, які зрабіў яму заўвагу за курэнне на лесвічнай пляцоўцы. Раней, 21 студзеня, яго затрымлівалі з Яўгенам Чуліцкім і Анастасіяй Гусевай па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства па арт. 341 Крымінальнага кодэкса (апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці) за нанясенне графіці на адным з будынкаў Мінску, але праз трое сутак адпусцілі.
Справа Дзмітрыя Паліенкі: 11 важных фактаў
Што праваабаронцам “Вясны” вядома на сённяшні момант пра справу Паліенкі? Давайце разбярэмся.
Крыніца: Суд над Дзмітрыем Паліенка перанесены Фота Дапоўнена