Мітынг 27 ліпеня ў Маскве. Фота: rusmonitor.com У Мінску затрымалі ўдзельніка расійскай акцыі супраць нядопуску кандыдатаў на выбары ў Масгардуму Мікіту Чырцова. Міліцыя сказала затрыманаму, што ён знаходзіцца ў вышуку за акцыю 27 ліпеня. Пра гэта ОВД-Инфо паведаміла бабуля затрыманага.

Па дадзеных ОВД-Инфо, Чырцоў сапраўды ўдзельнічаў у акцыі і ўжо быў аштрафаваны па адміністрацыйнай справе за ўдзел у мітынгу (ч. 5 арт. 20.2 КаАП).

Цяпер затрыманы знаходзіцца ў гарадскім аддзеле міліцыі Першамайскага раёна г. Мінска.

27 ліпеня ў Маскве прайшлі акцыі пратэсту ў падтрымку незалежных кандыдатаў на выбарах у Масгардуму, падчас якіх, па дадзеных ОВД-Инфо, затрымалі 1373 чалавек. Праз тры дні пасля акцыі Следчы камітэт пачаў крымінальную справу аб масавых беспарадках. У справе 13 фігурантаў, усім ім прад'явілі абвінавачванне ва ўдзеле ў масавых беспарадках (ч. 2 арт. 212 КК).

Крыніца: У Мінску затрымалі ўдзельніка маскоўскай акцыі