Суд у Кіргізіі 30 ліпеня пакінуў без зменаў прысуд аб пажыццёвым зняволенні праваабаронцу Азімжану Аскараву. Пра гэта паведамляе Руская служба Радыё Свабода. Пакаранне актывісту было вынесена ў 2010 годзе. Яго справа была перагледжана ў сувязі з дэкрыміналізацыі крымінальнага заканадаўства рэспублікі. Адвакаты Аскарава прасілі суд вызваліць яго, спасылаючыся таксама на сталы ўзрост падабароннага - яму цяпер 70 гадоў.
Прадстаўнік дзяржабвінавачання заявіў, што справы асуджаных на пажыццёвае зняволенне не падлягаюць перагляду.
У красавіку 2016 года Камітэт ААН па правах чалавека заклікаў улады рэспублікі перагледзець справу праваабаронцы. Сваё рашэнне камітэт абгрунтаваў незаконным затрыманнем, ужываннем катаванняў і змяшчэннем Азімжана Аскарава ў цяжкіх умовах. У 2017 годзе Чуйскай абласны суд змяненне прысуду адхіліў.
Асуджаны праваабаронца
Азімжан Аскараў - этнічны узбек і праваабаронца з поўдня Кыргызстана, які стаў вядомы сваімі расследаваннямі катаванняў з боку міліцыі. На працягу 15 гадоў ён узначальваў праваабарончую арганізацыю «Паветра».
Яго затрымалі 15 чэрвеня 2010 года падчас міжэтнічнага канфлікту на поўдні Кыргызстана - праваабаронцу абвінавацілі ў «арганізацыі масавых беспарадкаў», «распальванні міжнацыянальнай варожасці» і «саўдзеле ў забойстве».
Суд асудзіў Аскарава ў канцы 2010 года да пажыццёвага зняволення, але сам праваабаронца не прызнаў сваёй віны. Разам з ім былі асуджаныя яшчэ восем чалавек.
Абарона Аскарава неаднаразова заяўляла, што абвінавачванні ў адрас праваабаронцы - неабгрунтаваныя. Сведкі сцвярджалі, што Аскараў не прысутнічаў на месцы падзеяў. Яго адвакаты неаднаразова сцвярджалі, што ў дачыненні да праваабаронцы прымяняюцца катаванні, а расследаванне справы ідзе з грубымі працэсуальнымі парушэннямі.
Камітэт ААН па правах чалавека рэкамендаваў ў 2016 годзе перагледзець справу праваабаронцы і вызваліць яго з-за кратаў. Рэкамендацыя была часткова выкананая, але Чуйскі абласны суд пакінуў у сіле пажыццёвы тэрмін.
Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека Зэйд Раад аль-Хусэй пасля гэтага заявіў, што пажыццёвы прысуд Чуйскага абласнога суда ў дачыненні да праваабаронцы Азімжана Аскарава «прама процілеглы рашэнню Камітэта ААН па правах чалавека».
Крыніца: Суд пакінуў праваабаронцу Азімжану Аскараву пажыццёвае зняволенне