 Як паведамляе Беларускае Радыё Рацыя, пастанову пра штраф вынесла адміністрацыйная камісія Чыгуначнага райвыканкаму паводле пратакола, складзенага на распаўсюдніка незалежнай прэсы 30-га красавіка.У той дзень нічога незвычайнага не адбывалася: як заўжды, Барыс Хамайда выставіў каля “сіняга дому” свой столік пад бел-чырвона-белым парасонам, расклаў часопісы ды газеты. Але загадчыца бліжэйшай крамы выклікала міліцыю. Барыс Хамайда распавёў, што пастанову пра штраф даслалі па пошце.

"Камісія мяне двойчы выклікала, але я туды не хадзіў, бо лічу, што гэтая ўлада нелегітымная. У суботу мне прыйшоў пакет, а ў ім пастанова, што далі адну базавую велічыню штрафу. Плаціць не буду добраахвотна, няхай вылічваюць з пенсіі тую адну базавую, гэта 25.50", — адзначыў Барыс Хамайда.
У сакавіку і красавіку гэтага году пратаколы за загрувашчванне вуліцы на Барыса Хамайду складалі тройчы. Два з іх скасавалі, бо не знайшлі доказаў супраць распаўсюдніка. Штраф па трэцім пратаколе далі мінімальны: санкцыя артыкула 21.14 КаАП (парушэнне парадку ўтрымання населеных пунктаў) прадугледжвае штраф памерам да 5-ці базавых велічынь.
Крыніца: Барыса Хамайду аштрафавалі „за загрувашчванне вуліцы”