 Сёння, 21 чэрвеня, на адукацыйнай пляцоўцы “Тэрыторыя правоў” Валанцёрская служба “Вясны” праводзіць Вечар салідарнасці са зняволенымі, якія знаходзяцца за кратамі па палітычных матывах.
 Сёння, 21 чэрвеня, на адукацыйнай пляцоўцы “Тэрыторыя правоў” Валанцёрская служба “Вясны” праводзіць Вечар салідарнасці са зняволенымі, якія знаходзяцца за кратамі па палітычных матывах.
Імпрэза прысвечаная тэме палітычнага пераследу і зняволення ў Расіі, Украіне і Беларусі.
Падчас мерапыремства вы зможаце:
- даведацца пра крытэрыі вызначэння палітвязняў, распрацаваныя беларускімі праваабаронцамі,
- даведацца гісторыі тых, хто прайшоў праз выпрабаванне зняволення,
- выказаць свае словы падтрымкі, напісаць ліст ці падпісаць паштоўку палітвязню,
- выказаць сваю салідарнасць са зняволенымі.
Дзе? адукацыйная пляцоўка “Тэрыторыя правоў”
Калі? 21 чэрвеня (пятніца), 19:00.
Калі вы адчуваеце патрэбу ва ўдзеле, але не маеце магчымасці прыйсці на сустрэчу – звярніце ўвагу на гэты артыкул: https://spring96.org/be/news/91833
А пасля – напішыце палітвязням ліст з словамі падтрымкі. Гэта вельмі важна!
