Палітвязень Міхаіл Жамчужны, які быў змешчаны на 3 месяцы ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ), па выхадзе у чарговы раз адмовіўся ад накіравання ў свой атрад, за што атрымаў чарговае пакаранне. 21 траўня яго змясцілі на 9 дзён у штрафны ізалятар.
Колькі часу на гэты раз палітвязень правядзе ва ўмовах ШІЗА да чарговага ПКТ, Міхаіл не прагназуе, але спадзяецца, што не 80-100 сутак, як раней, а нашмат менш. Таму, пакуль нейкі час ён правядзе без магчымасці весці перапіску, паколькі такой магчымасці будзе пазбаўлены.
Праваабаронцам “Вясны” таксама стала вядома, што Міхаіл Жамчужны 14 траўня накіраваў у Горацкі раённы суд скаргу на пастаноўку яго на прафілактычны ўлік, як “схільнага да экстрэмізму і іншай дэструктыўнай дзейнасці". Але, улічваючы, што на дадзены ўлік яго паставіла адміністрацыя папраўчай калоні № 14 (Навасады), то суд адмовіў ва ўзбуджэнні справы ў сувязі з яе неподсуднасцю. Нагадаем, зараз Міхаіл Жамчужны адбывае пакаранне ў калоніі № 9 у Горках (Магілёўская вобласць).
Адзінае, у чым ён мае патрэбу – магчымасць набыцця і прыёму вітамінных комплексаў, у яму ўпарта адмаўляюць. Жамчужны ужо падаў 9 заяваў з просьбай дазволіць (або прапісаць у медыцынскай картцы) прыём і набыццё вітамінаў. Аднак ні на адзін зварот адказу дагэтуль не атрымаў.
Палітвязень Міхаіл Жамчужны: хроніка пераследу
Крыніца: Што новага ў палітвязня Жамчужнага? Ізноў штрафны ізалятар і патрэба ў вітамінах