Суд Пухавічскага раёна 3 чэрвеня прысудзіў пяць базавых штрафу пісьменніку і паэту Славаміру Адамовічу за твор «Ніколі не пытайся, адкуль я».
"Новы Час" нагадвае, што пратакол паводле арт 17.11КаАП РБ быў складзены на Славаміра Адамовіча за апавяданне «Ніколі не пытайся адкуль я», апублікаванае ў «Новым Часе» (у літаратурным дадатку) ад 24 снежня 2010 года.
«Экспертная камісія» ў заключэнні №92 ад 18 красавіка 2019 года выявіла ў апавяданні прыкметы «экстрэмізму». Як паведамляў сам Славамір Адамовіч на сваёй старонцы ў фб, заключэнне было зроблена на падставе пісьма Пухавіцкага РАУС ад 04.04.2019, і падпісанае 8 асобамі.
Ніякіх афіцыйных папер па гэтай справе «Новы Час» дагэтуль не атрымаў.